ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХX Звычайную Нядзелю /A/
16.08.2026г.
На гэтым тыдні:
- 20 жніўня (чц) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
- 21 жніўня (пт) – успамін св. Пія Х, папы.
- 22 жніўня (сб) – успамін НПМ Каралевы.
- Ахвяраванні складзеныя ў наступную нядўзелю на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- Сёння, падчас святой Імшы ў 11:30, мы ўрачыста распачнем „Канікулы з Богам” у нашай парафіі. Падтрымаць гэтае мерапрыемства можна ахвяраваннямі, складаючы іх у скарбонку, якая знаходзіцца на століку з газетамі.
- Учора мы адзначылі парафіяльны адпуст. Вялікі дзякуй кожнаму за дапамогу ў падрыхтоўцы і ўпрыгожванні касцёла, таксама за прынесеныя пачастункі. Дзякуючы вам наш парафіяльны пікнік стаў сапраўдным сямейным святам.
- Усім жадаем добрага новага тыдня!
