Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХX Звычайную Нядзелю /А/
16.08.2026 г.
- З 16 па 23 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца “Канікулы з Богам” для дзяцейц ад дашкольнікаў па 11 кл. Запісвацца можна яшчэ сёння (апошні дзень). З заўтрашняга дня ўжо не будзем запісваць. Было дастаткова часу, каб на працягу месяца ўсім ахвотным запісацца. Сёння падчас св. Імшы а 11.30 урачыста распачнем “Канікулы з Богам” у нашай парафіі.
- 20 жніўня (чц) – Успамін св. Бэрнарда, абата і дК.
- 21 жніўня (пт) – Успамін св. Пія Х, папы.
- 22 жніўня (сб) – Успамін НПМ Каралевы.
- У наступную нядзелю 23 жніўня, збор ахвяраванняў падчас св. Імшаў прызнáчаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй за супольную малітву, Вашы ахвяраванні, а таксама ўсім тым, хто ахвяраваў кветкі для нашай парафіяльнай святыні. На гэтым тыдні просім прыносіць кветкі ў пятніцу перад або пасля св. Імшы. Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!
