ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХIX Звычайную Нядзелю /A/
09.08.2026г.
На гэтым тыдні:
- 10 жніўня (пн) – свята св. Лаўрэнція (Wawrzyńca), дыякана і мучаніка.
- 11 жніўня (ат) – успамін св. Клары, панны.
- 14 жніўня (пт) – свята св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка, Апякуна Гродзенскай дыяцэзіі.
- 15 жніўня (сб) – Урачыстасць Унебаўзяцця НПМ і парафіяльны адпуст. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і 18:00. Асабліва чакаем усіх на галоўнай св. Імшы а 18:00, пасля якой адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла. Гамілію на гэтай св. Імшы прамовіць а. Валерый Пупкевіч, з супольнасці айцоў сэрцанаў.
Пасля працэсіі запрашаем усіх на другую частку парафіяльнага свята – на супольны пачастунак.
Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто зможа дапамагчы з пачастункам (напрыклад, прынесці выпечку, бутэрброды ці іншыя кулінарныя вырабы). Усё гэта можна прыносіць у суботу ў катэхетычны клас прыкладна а 17:00. Такім чынам зможам стварыць атмасферу сапраўднага парафіяльнага свята, дзе знойдзецца месца і для супольнай малітвы, і для цёплых размоў за святочным сталом.
Іншыя аб’явы:
- У наступную нядзелю, 16 жніўня, на св. Імшы а 11:30 урачыста распачнём „Канікулы з Богам” у нашай парафіі. Хто яшчэ не паспеў запісацца, то гэта можна зрабіцьпасля кожнай святой Імшы ў сакрыстыі да 12 жніўня (уключна). Нагадваем, што перад алтаром знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні, каб падтрымаць рэалізацыю акцыі „Канікулы з Богам” для дзяцей з нашай парафіі.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
