09.09.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХІX Звычайную Нядзелю /А/

09.08.2026

  • Сёння, выходзячы з касцёла можна будзе пакінуць дабравольнае ахвяраванне на арганізацыю Канікул з Богам для дзяцей і моладзі нашай парафіі.
  • 10 жніўня (пт)Успамін св. Лаўрэнція, мучаніка.
  • 11 жніўня (ат)Успамін св. Клары, панны.

У гэты дзень свой Дзень Нараджэння адзначае пробашч нашай парафіі а. Аляксандр. Падчас св. Імшы а 9.30, будзем дзякаваць Богу за дар жыцця, піярскага і святарскага паклікання, а таксама выпрошваць патрэбныя Божыя ласкі і апеку Маці Божай              на кожны дзень. Заахвочваем да супольнай малітвы.

  • 13 жніўня (чц) Фацімскі дзень у нашай парафіі.А 9.30 будзе св. Імша ў інтэнцыі аб прыезд Папы ў Беларусь. Пасля св. Імшы распачнецца адарацыя Найсв. Сакрамэнту, якая будзе трываць да 12.30. У другой палове дня адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. А 18.00 распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай, вячэрняя св. Імша, Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.
  • (пт) Свята св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка, Апякуна Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта дзень малітоўнай памяці аб тых, хто ў лагерах і турмах аддаў сваё жыццё за веру і любоў да бліжняга.
  • 15 жніўня (сб) Урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Святыя імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 (складковая за памерлых), 10.00 і а 19.00. Напрыканцы святых імшаў адбудзецца благаслаўленне плёнаў новага ўраджаю: збожжа, садавіны і гародніны, а таксама зёлкаў і кветкаў. Унебаўзяцце НПМ з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года, таму ў гэты дзень кожны католік мае абавязак удзельнічаць у св. Імшы і ўстрымацца ад неабавязковай працы.
  • З 16 па 23 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам ад дашкольнікаў па 11 кл. Запісвацца можна кожны дзень перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі да 16 жніўня (ўключна).       17 жніўня (пн) ужо не будзем запісваць. Цэлы месяц – дастаткова часу каб ахвотным запісацца на Канікулы з Богам. Мы таксама небязмежныя. Падчас арганізацыі такога мерапрыемства колькасць удзельнікаў павінна быць вядомай напярэдадні і не можа радыкальна змяняцца кожны дзень. Таму, просім да гэтага аднесціся са зразуменнем. Запрашаем таксама студэнтаў, педагогаў каб дапамагчы ў якасці выхавацеляў-аніматараў.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца       на дошцы аб’яваў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй за прынесеныя кветкі на мінулым тыдні. На гэтым тыдні заахвочваем прыносіць кветкі менавіта ў чацвер.  
  • Дзякуем за супольную малітву і за ўсе Вашы ахвяраванні. Няхай добры Бог усіх нас благаславіць!

Пакінуць адказ