08.08.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХVIII Звычайную Нядзелю /A/

02.08.2026г.

  • Cённяпершая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц жнівень: аб аздараўленні, а таксама ласцы моцнай веры, надзеі і любові для ўсіх хворых, самотных, пакінутых і прыгнечаных, каб змаглі знайсці падтрымку з боку блізкіх, Касцёла і грамадства.
  • Таксама сёння касцёл дае магчымасць атрымаць поўны Адпуст (Парцыюнкулі), з нагоды ўспаміну Маці Божай Анёльскай.

На гэтым тыдні:

  • 4 жніўня (ат)успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара, заступніка ўсіх святароў.
  • 5 жніўня (ср)успамін НПМ Кангрэгацкай (Студэнцкай). Гэта таксама першая серада месяца – у 18:30, адбудзецца складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі.
  • 6 жніўня (чц)свята Перамянення Пана. Гэта таксама першы чацвер месяца. На св. Імшы ў 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 7 жніўня (пт) першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • 8 жніўня (сб)успамін св. Дамініка, святара.

Іншыя аб’явы:

  • Учора ў нашай парафіі завяршылася перэгрынацыя копіі абраза Маці Божай Вастрабрамскай – Маці Міласэрнасці. Сардэчна дзякуем усім, хто сустракаў Марыю, хто прыходзіў памаліцца перад Яе Іконай. Няхай Марыя, Маці Міласэрнасці прытуліць кожнага да свайго мацярынскага сэрца і выпрасіць патрэбныя ласкі на кожны дзень!
  • З 16 па 23 жніўня пройдуць Канікулы з Богам для дзяцей і моладзі нашай парафіі. Запісацца на „Канікулы з Богам” можна альбо асабіста ў сакрыстыі, пасля кожнай св. Імшы, альбо праз гугл-форму, спасылка на якую размешчана ў нашай суполцы ў соц. сетцы Viber. Да 15 жніўня (уключна) перал Алтаром будзе знаходзіцца скарбонка для добраахвотных ахвяраванняў на рэалізацыю дадзенага мерапрыемства.
  • Як, напэўна, заўважылі, рамонтныя працы па аднаўленні касцёльнага муру ўжо завершаны. Таксама бачым, што адноўлена дарожка збоку ад каплічкі і выкладзена на ёй новая плітка. Хочам яшчэ раз падзякаваць кожнаму за шчырыя ахвяраванні! Выказваем таксама падзяку айцу Андрэю за арганізацыю ўсіх прац!
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні. Асабліва хочам падзякаваць усім, хто дапамог на мінулым тыдні прыбраць у касцёле.

Пакінуць адказ