Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХVIII Звычайную Нядзелю /А/
02.08.2026
- Сёння 2 жніўня – Першая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. А 15.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнтуі Вяночак да Божай Міласэрнасці. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц жнівень: Малітва аб аздараўленні з хваробаў і аб ласцы веры, надзеі і любові да ўсіх хворых, самотных, зневажáных, каб яны атрымалі патрымку ад родных, Касцёла і грамадства.
Таксама, сёння ўспамінаем Маці Божую Анёльскую. Сёння можна атрымаць поўны Адпуст Парцыюнкулі. Св. Францішак памёр у невялічкай хатцы ў Парцыюнкулі непадалёк ад Асізі. Адсюль і назва: Адпуст Парцыюнкулі. Нагадваем, што адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага.
- Сёння пасля св. Імшы а 10.00 ад імя ўсёй нашай парафіі будзем віншаваць бр. Віктара Цяслоўскага з імянінамі, якія ён адзначыў на мінулым тыдні 28 ліпеня.
- 4 жніўня (ат) – Успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара, апякуна пробашчаў.
- 5 жніўня (ср) – Успамін НПМ Кангрэгацкай (Студэнцкай).
- 6 жніўня (чц) – Свята Перамянення Пана. Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца вячэрняя св. Імша а 18.30.
- 7 жніўня – Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля св. Імшаў.
- 8 жніўня (сб) – Успамін св. Дамініка, святара.
- У наступную нядзелю 9 жніўня выходзячы з касцёла можна будзе пакінуць у кошыку сваё дабраахвотнае ахвяраванне на арганізацыю і правядзенне Канікул з Богам для дзяцей з нашай парафіі. Дзякуем усім за разуменне і падтрымку гэтай важнай для дзяцей летняй акцыі.
- Запрашаем таксама студэнтаў у якасці выхавацеляў-аніматараў. Запісвацца можна кожны дзень перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі. Інфармацыя аб запісе на Канікулы з Богам размешчана на дзвярах сакрыстыі і кляштара.
- Вялікі дзякуй усім тым, хто ахвяраваў кветкі на мінулым тыдні. На гэтым тыдні заахвочваем прыносіць кветкі ў пятніцу перад або пасля св. Імшы.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага, жнівеньскага тыдня!
A + M + P + I
AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM
—————————–
ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ
