ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХVII Звычайную Нядзелю /A/
26.07.2026г.
- У сувязі з літургічным успамінам св. Крыштафа, апякуна вадзіцеляў і падарожных, які адзначаўся 25 ліпеня, сёння пасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў.
На гэтым тыдні:
- 29 ліпеня (ср) – успамін св. Марты, Марыі і Лазара.
- 31 ліпеня (пт) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.
- 1 жніўня (сб) – успамін св. Альфонса Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
- 2 жніўня – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц жнівень: аб аздараўленні, а таксама ласцы моцнай веры, надзеі і любові для ўсіх хворых, самотных, пакінутых і прыгнечаных, каб змаглі знайсці падтрымку з боку блізкіх, Касцёла і грамадства.
- Таксама 2 жніўня касцёл дае магчымасць атрымаць поўны Адпуст (Парцыюнкулі), з нагоды ўспаміну Маці Божай Анёльскай.
Іншыя аб’явы:
- 3 25 ліпеня па 15 жніўня ва ўсіх парафіях нашага дэканата праходзіць перэгрынацыя іконы Маці Божай Міласэрнасці з Гродзенскай катэдры. Нагодай да гэтага з’яўляецца 35-я гадавіна адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. У нашым касцёле абраз Маці Божай будзе знаходзіцца з 30 ліпеня па 1 жніўня.
Парадак чування перад абразом Маці Божай Міласэрнасці:
30 ліпеня – чацвер
18:15 – урачыстае прывітанне абраза Маці Божай
18:30 – св. Імша з казаннем
19:30 – чуванне – супольны ружанец (таямніцы святла)
20:30 – Марыйны заклік (узяць з сабою свечкі)
31 ліпеня – пятніца
8:00 – гадзінкі да Маці Божай
8:30 – ружанец / магчымасць споведзі
9:00 – св. Імша
10:00 – 12:00 – чуванне перад абразом Маці Божай
12:00 – супольны ружанец (таямніцы балесныя) / працяг чування
16:30 – Вяночак 12 зорак
18:00 – ружанец / магчымасць споведзі
18:30 – св. Імша з казаннем
19:15 – Крыжовы шлях
20:15 – Марыйны заклік (узяць з сабою свечкі)
20:30 – моладзевае чуванне перад абразом Маці Божай
1 жніўня – субота
8:00 – гадзінкі да Маці Божай
8:30 – ружанец / магчымасць споведзі
9:00 – св. Імша за памерлых
10:30 – 12:00 – чуванне перад абразом
12:00 – супольны ружанец (таямніцы радасныя) (дзеці і моладзь) / працяг чування
15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і супольны ружанец (таямніцы хвалебныя)
16:00 – магчымасць споведзі
17:00 – св. Імша з казаннем
18:00 – развітанне з абразом Маці Божай Вастрабрамскай
18:30 – св. Імша
19:15 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 30-31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка з Ліды ў Навагрудак да месца мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак, якія былі расстраляны ў часы Другой сусветнай вайны. Кантактны тэлефон для запісу, а таксама расклад пілігрымкі, можна знайсці на дошцы аб’яваў, выходзячы з касцёла.
- З 16 па 23 жніўня пройдуць Канікулы з Богам для дзяцей і моладзі нашай парафіі. Запісацца на „Канікулы з Богам” можна альбо асабіста ў сакрыстыі, пасля кожнай св. Імшы, альбо праз гугл-форму, спасылка на якую размешчана ў нашай суполцы ў соц. сетцы Viber. Да 15 жніўня (уключна) перал Алтаром будзе знаходзіцца скарбонка для добраахвотных ахвяраванняў на рэалізацыю дадзенага мерапрыемства.
- 8 жніўня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі “Novafest”. Тэма сёлетняга фестывалю – «Звярніцеся да Мяне ўсім сэрцам сваім» Наша парафія арганізуе выезд на гэты фестываль. Запісацца можна да наступнай нядзелі (ўключна) ў сакрыстыі.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
