08.08.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХVІІ Звычайную Нядзелю /А/

26.07.2026 г

  • У сувязі з літургічным успамінам св. Крыштафа, мучаніка, апякуна вадзіцеляў і падарожных, які адзначаўся ўчора,сённяпасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў. Заахвочваем вадзіцеляў прыняць спецыяльнае благаслаўленне.

Сёння ў Касцёле адзначаецца Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей. Касцёл асаблівам чынам заахвочвае ўсіх нас да малітвы за пажылых людзей і прапануе наведаць сваіх бабуль і дзядуль ці адзінокіх, пажылых людзей, а таксама памаліцца аб вечным жыцці для тых, хто ўжо адышоў у вечнасць.

  • 28 ліпеня (ат) – У гэты дзень свае імяніны адзначае бр. Віктар Цяслоўскі SP. Св. Імша ў яго інтэнцыі адбудзецца а 9.30.
  • 29 ліпеня (ср)Успамін св. Марты, Марыі і Лазара.
  • 30 ліпеня (чц)Успамін св. Пятра Хрызалога, біскупа і дК.
  • 31 ліпеня (пт)Успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.
  • 1 жніўня (сб)Успамін св. Альфонса Лігуоры, біскупа і дК. Гэта першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай адбудзецца пасля св. Імшаў.
  • 2 жніўня – Першая нядзеля месяца (адарацыйная).Пасля          св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

     Інтэнцыя на месяц жнівень: Малітва аб аздараўленні з хваробаў і аб ласцы веры, надзеі і любові да ўсіх хворых, самотных, зневажáных, каб яны атрымалі патрымку ад родных, Касцёла і грамадства. Таксама, 2 жніўня ўспамінаем Маці Божую Анёльскую. У гэты дзеньможна атрымаць поўны Адпуст Парцыюнкулі. Св. Францішак памёр у невялічкай хатцы ў Парцыюнкулі непадалёк ад Асізі. Адсюль і назва:             Адпуст Парцыюнкулі. Нагадваем, што адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага.

  • З 16 па 23 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам для дзяцей ад дашкольнікаў па 11 кл. Запрашаем таксама студэнтаў у якасці выхавацеляў-аніматараў. Запісвацца можна кожны дзень перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі. Інфармацыя аб запісе на Канікулы з Богам размешчана на дзвярах сакрыстыі і кляштара.
  • Вялікі дзякуй усім тым, хто ахвяраваў кветкі на мінулым тыдні. На гэтым тыдні заахвочваем прыносіць кветкі ў пятніцу перад або пасля св. Імшой.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць        і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на дошцы аб’явў і на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага новага тыдня!

A + M + P + I

AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM

—————————–

ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ

Пакінуць адказ