ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХVI Звычайную Нядзелю /A/
19.07.2026г.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу будуць прызнáчаныя, на патрэбы гродзенскай дыяцэзіі.
На гэтым тыдні:
- 22 ліпеня (ср) – свята св. Марыі Магдалены.
- 23 ліпеня (чц) – свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
- 25 ліпеня (сб) – свята св. Якуба, апостала і ўспамін св. Крыштафа, мучаніка, апякуна вадзіцеляў і падарожных. Благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў адбудзецца ў наступную нядзелю (26 ліпеня) пасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла. Заахвочваем усіх вадзіцеляў прыняць спецыяльнае благаслаўленне.
Іншыя аб’явы:
- 3 25 ліпеня па 15 жніўня ва ўсіх парафіях нашага дэканата будзе праходзіць перэгрынацыя іконы Маці Божай Міласэрнасці з Гродзенскай катэдры. Нагодай да гэтага з’яўляецца 35-я гадавіна адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. У нашым касцёле абраз Маці Божай будзе знаходзіцца з 30 ліпеня па 1 жніўня. Падрябязны расклад цырымоніі павітання і набажэнстваў, прысвечаных Маці Божай, будзе пададзены ў наступную нядзелю.
- У гэтым годзе парафія Ліда Фара далучылася да фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі ARS MAGNA ORGANI, дзякуючы якому на працягу амаль усяго лета ў фарным касцёле будуць адбывацца арганныя канцэрты. Чарговы канцэрт арганнай музыкі адбудзецца 25 ліпеня (субота) у 16:00 – выступае Уладзімір Неўдах (Мінск). Кс. Віталій Сідорка, пробашч фарнай парафіі, усіх сардэчна запрашае.
- 30-31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка з Ліды ў Навагрудак да месца мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак, якія былі расстраляны ў часы Другой сусветнай вайны. Кантактны тэлефон для запісу, а таксама расклад пілігрымкі, можна знайсці на дошцы аб’яваў, выходзячы з касцёла.
- З 16 па 23 жніўня пройдуць Канікулы з Богам для дзяцей і моладзі нашай парафіі. Запісвацца на „Канікулы з Богам” можна будзе з наступнай нядзелі альбо асабіста ў сакрыстыі, альбо праз гугл-форму, спасылка на якую будзе размешчана ў нашай суполцы ў соц. сетцы Viber. Таксама запрашаем студэнтаў, педагогаў, дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні Канікул з Богам у якасці выхавацеляў.
- Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці Здонец Віктар. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…
