Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХV Звычайную нядзелю /А/
12.07.2026 г.
- (пн) – у нашай парафіі Фацімскі дзень. А 9.30 св. Імша ў інтэнцыі аб прыезд Папы Рымскага ў Беларусь. А 18.00 распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 18.30 гадз. адбудзецца Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.
- (ср) – Успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла. У Ордэне піяраў у гэты дзень успамін св. Пампілія Марыі Піроцці, піяра і святара. У гэты дзень свае імяніны адзначае пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Уладзíмір. У сваіх малітвах будзем даручаць Богу дастойнага саленізанта.
- 16 ліпеня (чц) – Успамін НПМ з гары Кармэль.
- 18 ліпеня (сб) – У гэты дзень узгадваецца чарговая гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, святароў і жыхароў Гродна і ваколіц, растраляных фашыстамі ў ліпені 1943 г. на форце № 2 каля Навýмавіч.
- У наступную нядзелю (19 ліпеня) збор ахвяраваняў падчас св. Імшаў прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- З 16 па 23 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей і школьную моладзь г.зн. ад дашкольнікаў (4-5 год) па 11 кл. Запрашаем студэнтаў у якасці выхавацеляў-аніматараў. Запісвацца можна будзе з 14 ліпеня перад або пасля св. Імшы ў касцёльнай сакрыстыі (не ў кляштары!). Расклад гадзінаў запісу будзе размешчаны на дзвярах сакрыстыі.
- 11 ліпеня (сб) вернікі з нашай парафіі, у аўтобуснай пілігрымцы наведалі Санктуарый МБ у Тракелях і ўдзельнічалі ва ўрачыстай св. Імшы. Вялікі дзякуй парафіянам, якія ў пятніцу і суботу былі ў Тракелях. Дзякуем за вашу ахвоту прыйсці ці прыехаць да Марыі, за вашу паставу, адкрытае сэрца і асабістае сведчанне веры і любові да Божай Маці.
- Дзякуем за ахвяраваныя кветкі на мінулым тыдні. Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожваць алтары ў нашай парафіяльнай святыні. На гэтым тыдні прыносім кветкі ў сакрыстыю перад або пасля св. Імшы, менавіта ў пятніцу (не ў іншы дзень!).
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яваў і на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
- Вялікі дзякуй за супольную малітву і ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!
A + M + P + I
AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM
—————————–
ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ
