ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХV Звычайную Нядзелю /A/
12.07.2026г.
На гэтым тыдні:
- 15 ліпеня (ср) – успамін св. Бонавентуры, біскупа і доктара Касцёла. У гэты дзень свае імяніны адзначае пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Уладзімір Гуляй.
- 16 ліпеня (чц) – успамін НПМ з гары Кармэль.
- 18 ліпеня (сб) – у гэты дзень узгадваецца чарговая гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, святароў і жыхароў Гродна і ваколіц, растраляных гітлераўцамі з 13 па 16 ліпеня 1943 г. на фартáх каля Навýмавіч.
- Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю, 19 ліпеня, будуць прызнáчаныя, на патрэбы гродзенскай дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- 18 – 19 ліпеня ў Гудагаі пройдуць традыцыйныя ўрачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай. З гэтай нагоды арганізуецца аўтобусная пілігрымка з нашай парафіі. Адпраўленне запланавана на суботу (18 ліпеня) а 17:00. Вяртанне ў Ліду – адразу пасля начной св. Імшы. Запісацца на пілігрымку яшчэ можна сёння, у сакрыстыі. Колькасць месцаў абмежавана.
- У пятніцу (10 ліпеня) адбылася штогадовая пілігрымка ў Санктуарый Маці Божай у Тракелі. У нашай пілігрымцы прыняло удзел 167 чалавек, уключаючы дзяцей, моладзь, а таксама вернікаў з іншых парафій. Шчыра дзякуем усім удзельнікам пілігрымкі і ўсім, хто аказаў любую дапамогу ў яе правядзенні.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”.
- Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
