ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХIV Звычайную Нядзелю /A/
05.07.2026г.
- Сёння першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц ліпень: малітва за біскупа Уладзіміра і ўсіх святароў, каб Дух Святы умацаваў іх дарам адзінства ў служэнні вернікам – на карысць усёй нашай дыяцэзіі.
На гэтым тыдні:
- 10-11 ліпеня (пт-сб) – Дыяцэзіяльная ўрачыстасць НПМ Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
- 10 ліпеня (у пятніцу) наша парафія вырушыць у пілігрымку ў Тракелі. Збіраемся каля касцёла ў 11:50, а ў 12:00 – пачнем наш шлях. Абавязкова вазьміце з сабой галаўны ўбор (ад сонца), ваду, штосьці перакусіць і камфортны абутак (галоўнае – не новы), а таксама загадзя прадумайце, як і з кім будзеце вяртацца ў Ліду. З праграмай урачыстасцей можна азнаёміцца на дыяцэзіяльнай інтэрнэт-старонцы: grodnensis.by
- 11 ліпеня (сб) – успамін св. Бэнэдыкта, аббата, апякуна Еўропы.
Іншыя аб’явы:
- Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
