18.07.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХІV Звычайную Нядзелю /А/

05.07.2026 г.

  • Сёння 5 ліпеняпершая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. А 15.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнтуі Вяночак да Божай Міласэрнасці. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц ліпень: Малітва за біскупа Уладзíміра, Пастыра нашай дыяцэзіі і ўсіх святароў, каб пад кіраўніцтвам Духа Св. супрацоўнічалі і служылі дзеля дабра нашай дыяцэзіі.  

  • 10-11 ліпеня (пт-сб) – Дыяцэзіяльная ўрачыстасцьу Тракелях. З нашай парафіі ў Тракелі накіруецца аўтобусная пілігрымка. Сёлетні дэвіз урачыстасці гучыць: Маці Міласэрнасці – наша Апякунка. План урачыстасцяў у Тракелях можна знайсці на дыяцэзіяльнай інтэрнэт-старонцы: https://grodnensis.by/anonsy/14260-10-lipenia-pachynaiutstsa-dyiatseziialnyia-urachystastsi-u-trakeliakh.html
  • 11 ліпеня (сб)Успамін св. Бэнэдыкта, абата, апякуна Еўропы.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца     на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем за прынесеныя кветкі на мінулым тыдні. Заахвочваем прыносіць кветкі на гэтым тыдні ў пятніцу, найлепш, перад або пасля св. Імшы.
  • Вялікі дзякуй за супольную малітву, усе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

A + M + P + I

AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM

—————————–

ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ

Пакінуць адказ