18.07.2026

25 чэрвеня з лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа выйшла пешая пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на ўрачыстасці, якія звычайна праходзяць там у пачатку ліпеня.

Пілігрымка здзяйсняецца ў дзявяты раз, будзе працягвацца дзевяць дзён, пераадолее 250 км. Агульная колькасць удзельнікаў – 67 чалавек, сярод іх святары, студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, моладзь. Кіраўнік пілігрымкі – вікарый лідскай парафіі кс. Дзмітрый Малец.

Распачалася пілігрымка Імшой, якую цэлебраваў пробашч парафіі кс. канонік Віталій Сідорка. У першыя гады праходжання гэтай пілігрымкі ён не раз удзельнічаў у ёй, таму ведае цяжкасці дарогі. Ён благаславіў пілігрымаў на добры шлях і запэўніў у малітоўнай падтрымцы.

photo_2026-06-25_16-13-45

Пакінуць адказ