18.07.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХIII Звычайную Нядзелю /A/

28.06.2026г.

На гэтым тыдні:

  • 29 чэрвеня (пн)Урачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў. Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік павінен устрымацца ад выканання неабавязковай працы і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і ў 18:30. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў гэты дзень, будуць прызначаны на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
  • 30 чэрвеня (ат) – заканчэнне чэрвеньскага набажэнства.
  • 1 ліпеня (ср) – у 18:30, адбудзецца складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі.
  • 2 ліпеня (чц) – першы чацвер месяца. На св. Імшы ў 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 3 ліпеня (пт)свята св. Тамаша, Апостала. У нашай дзяржаве ў гэты дзень адзначаецца Дзень Незалежнасці. Гэта таксама першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • 4 ліпеня (сб)першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • 5 ліпеняпершая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц ліпень: малітва за біскупа Уладзіміра і ўсіх святароў, каб Дух Святы умацаваў іх дарам адзінства ў служэнні вернікам – на карысць усёй нашай дыяцэзіі.

Іншыя аб’явы:

  • 3 і 4 ліпеня у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе штогадовы Будслаўскі фэст.
  • У гэтым годзе парафія Ліда Фара далучылася да фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі ARS MAGNA ORGANI, дзякуючы якому на працягу амаль усяго лета ў фарным касцёле будуць адбывацца арганныя канцэрты. Чарговы канцэрт арганнай музыкі адбудзецца 4 ліпеня (субота) у 16:00 – выступае народны артыст Беларусі, прафесар Ігар Алоўнікаў (Мінск). Кс. Віталій Сідорка, пробашч фарнай парафіі, усіх сардэчна запрашае.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці Ждановіч Галіна, Кавальчук Іван і Ібрагімаў Сяргей. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…

Пакінуць адказ