ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХII Звычайную Нядзелю /A/
21.06.2026г.
- Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень медыцынскага работніка. Памятаем у малітвах аб ўсіх, хто працуе ў медыцынскай службе.
На гэтым тыдні:
- 24 чэрвеня (ср) – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.
- 25 чэрвеня (чц) – у нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса аб патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.
Іншыя аб’явы:
- 29 чэрвеня, з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла, свае імяніны будзе адзначаць дк. Павел Пастушын. Віншаваць дк. Паўла з імянінамі ад імя ўсёй нашай парафіі будзем у наступную нядзелю, 28 чэрвеня, напрыканцы св. Імшы а 10:00 гадз. Св. Імша у інтэнцыі імянінніка будзе таксама ў наступную нядзелю а 11:30.
- Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
- Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні. Асабліва хочам падзякаваць усім, хто дапамагаў прыбіраць у касцёле ў мінулую пятніцу.
- Усім жадаем добрага новага тыдня.
