18.07.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХІІ Звычайную Нядзелю /A/

21.06.2026 г.

  • Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень медыцынскага работніка. Асаблівым чынам молімся ў інтэнцыі ўсіх, хто працуе ў медыцынскай службе, асабліва за медыкаў з нашай парафіі. А 14:00 будзе цэлебравацца св. Імша ў інтэнцыі ўсіх медыкаў.
  • Заўтра 22 чэрвеня – 85 гадавіна распачацця ВАВ. У нашай краіне – гэта Дзень Усенароднай  памяці  ахвяр  Вялікай  Айчыннай  вайны  і  генацыду  беларускага  народа. Сёння і заўтра ва ўсіх святынях Беларусі молімся за ахвяраў вайны.Таксама ў сваіх малітвах памятайма аб супакоі ва ўсім свеце, які сёння так вельмі патрэбны.
  • 24 чэрвеня (ср) Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.30                 у інтэнцыі імянінніка, нашага а. Яна. Вячэрняя св. Імша будзе а 18.30. У гэты дзень будзем маліцца за ўсіх хто носіць імя святога апекуна ў розных фанетычных варыянтах: Ян (Іван), Яна, Яніна, Ёанна (Жанна) каб святы апекун заступаўся і выпрошваў для іх патрэбныя ласкі ў Бога. У Касцёле – гэта ўрачыстасць, але неабавязковая. Гэта значыць, што каму ў гэты дзень не атрымаецца быць на св. Імшы, той не будзе мець граху, але запрашаем на святочную Св. Імшу.
  • 25 чэрвеня (чц) У нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў, апякуна дзяцей               і моладзі. Падчас св. Імшаў у гонар святога, будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў каб падчас летніх канікулаў мелі час для Бога, плённа адпачылі                        і падрыхтаваліся да новага навучальнага года.
  • 27 чэрвеня (сб) Успамін НПМ Нястомнай Дапамогі.
  • Да наступнай нядзелі (28 чэрвеня – уключна) у сакрыстыі можна запісвацца на аўтобусную пілігрымку з нашай парафіі на ўрачыстасці ў Будслаў (3-4 ліпеня) і Тракелі (11 ліпеня). Колькасць месцаў – абмежаваная. Наш Пастыр кс. біскуп Уладзімір сардэчна ўсіх запрашае на ўрачыстасці ў Тракелі.
  • Родныя Заяц Златы ад шчырага сэрца дзякуюць усім нашым парафіянам за ахвяраванні, якія 7 чэрвеня ахвяравалі на лячэнне і трансплантацыю костнага мозга Заяц Златы. Вялікі дзякуй усім за добрае і чулае сэрца!
  • Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем за сумесную малітву і складзеныя ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ