18.07.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХI Звычайную Нядзелю /A/

14.06.2026г.

На гэтым тыдні:

  • 17 чэрвеня (ср) – успамін св. Альберта Хмялёўскага, законніка.
  • У наступную нядзелю ў нашай краіне адзначаецца Дзень медыцынскага работніка. Будзем маліцца ў інтэнцыі ўсіх тых, хто працуе ў медыцынскай службе.

Іншыя аб’явы:

  • Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
  • Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці Шычэнка Таццяна і Лысенка Уладзімір. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…

Пакінуць адказ