08.08.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

Звычайную Нядзелю /А/

14.06.2026 г.

  • Запрашаем на чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, якое ў нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 15.30.
  • (ср) Успамін св. Альберта Хмялёўскага, законніка. Падчас св. Імшы а 9.30 будзем маліцца ў інтэнцыі      а. Яна Асіповіча з нагоды яго Дня Нараджэння.
  • 21 чэрвеня (у наступную нядзелю) у нашай краіне адзначаецца Дзень медыцынскага работніка. У гэты дзень будзем маліцца    ў інтэнцыі ўсіх, хто працуе ў медыцынскай службе, асабліва за медыкаў з нашай парафіі. Усіх медыцынскіх работнікаў запрашаем на св. Імшу а 14:00, якая будзе целебравацца ў іх інтэнцыі.
  • З сённяшняга дня да 28 чэрвеня (уключна) ў сакрыстыі можна запісвацца на аўтобусную пілігрымку з нашай парафіі на ўрачыстасці ў Будслаў (3-4 ліпеня) і Тракелі (11 ліпеня). Колькасць месцаў – абмежаваная.
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць       і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца     на дошцы аб’яў і на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй Вам за супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры Бог Вам аддзячыць! Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ