08.08.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на Х Звычайную Нядзелю /A/

07.06.2026г.

  • Сёння – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля  св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за кіраўніцтва і дзяржаўных служачых нашай краіны, каб надзелены духам служэння і адказнасці клапаціліся пра супольнае дабро, захаванне маральнагу ладу і справядлівасці ў нашай Краіне.

На гэтым тыдні:

  • 11 чэрвеня (чц)успамін св. Барнабы, апостала. У гэты дзень завяршаецца актава ўрачыстасці Божага Цела. Падчас кожнай св. Імшы адбудзецца бласлаўленне кветак і зёлкаў. Пасля кожнай св. Імшы спецыяльнае благаслаўленне атрымаюць дзеці.
  • 12 чэрвеня (пт)урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. За прачытанне ці спеў Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за cябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага.

Таксама гэта Сусветны дзень малітвы аб святасці святароў.

У сувязі з урачыстасцю ў бліжэйшую пятніцу не абавязвае пост ад мясных страў.

  • 13 чэрвеня (сб)успамін Беззаганнага Сэрца НПМ. 

Іншыя аб’явы:

  • У мінулы чацвер (4 чэрвеня) мы святкавалі ўрачыстасць Божага Цела. Дзякуем усім тым парафіянам, якія прычыніліся да падрыхтоўкі прыгожых алтароў на шляху Эўхарыстычнай працэсіі. Дзякуем таксама Лідскаму райвыканкаму за дазвол на правядзенне працэсіі.
  • Кожную другую суботу месяца ў нашай парафіі адбываюцца паказы хрысціянскіх фільмаў. Бліжэйшы прагляд запланаваны на суботу, 13 чэрвеня, у катэхетычным класе а 19:30.
  • Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
  • Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!