Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
X Звычайную Нядзелю /А/
07.06.2026 г.
- Трывае месяц чэрвень і чэрвеньскае набажэнства. У нашым касцёле Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 15.30. Запрашаем на супольную малітву!
- Сёння Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. будзе кароткая адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 гадз. абудзецца змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц чэрвень: Малітва ў інтэнцыі за кіраўніцтва і дзяржаўных служачых нашай краіны, каб надзеленыя духам служэння і адказнасці, клапаціліся пра супольнае дабро, захаванне маральнага ладу і справядлівасці ў нашай Бацькаўшчыне.
- 11 чэрвеня (чц) – Успамін св. Барнабы, апостала.
- 12 чэрвеня (пт) – Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У гэты дзень наша парафія адзначыць дрýгасны адпуст.Таму, у пятніцу трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.30, а 16.00 – св. Імша за вупускнікоў і галоўная св. Імша а 18.00 з Эўхарыстычнай працэсіяй на прыкасцёльнай тэрыторыі. Вячэрнюю св. Імшу ўзначаліць новапрэзбітэр кс. Віталій Сямёнаў, які 23 мая прыняў святарскае пасвячэнне. Кс. новапрэзбітэр удзеліць прыміцыйнае благаслаўленне ўсім прысутным вернікам. Усіх сардэчна запрашаем! За прачытанне ці спеў Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Св. Айцец). Таксама, гэта Сусветны дзень малітвы аб святасці святароў. У сувязі з урачыстасццю ў бліжэйшую пятніцу не абавязвае пост ад мясных страў. Напрыканцы адпустóвай св. Імшы і на заканчэнне актавы Божага Цела адбудзецца благаслаўленне зёлак і кветак, а таксама прыміцыйнае благаслаўленне дзяцей і ўсіх вернікаў.
- 13 чэрвеня (сб) – Успамін Беззаганнага Сэрца НПМ і ўспамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла. У нашай парафіі – Фацімскі дзень.А 10.00 св. Імша ў інтэнцыі аб прыезд Святога Айца ў Беларусь. Пасля св. Імшы адарацыя будзе доўжыцца да 12.30. У другой палове дня адарацыя распачнецца а 17.00. У 18.00 распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай і а 18.30 св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.
- У мінулую нядзелю мы аб’яўлялі, што сёння пасля св. Імшы, выходзячы з касцёла можна будзе скласці дабравольнае ахвяраванне на лячэнне дзяўчынкі Заяц Златы. Патрэбна каштоўнае лячэнне з трансплантацыяй костнага мозга. Гэта вельмі каштоўна і зразумела, што сям’я не ў стане сама сабраць патрэбныя фінансавыя сродкі. Збіраць ахвяры перад касцёлам будуць родныя дзяўчынкі: Заяц Валянцін і Таццяна – дзядуля і бабуля дзяўчынкі, якія належаць да парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (м-н Дзевятоўка). Ксёндз біскуп Уладзімір даў дазвол на збор ахвяраванняў у гарадскіх касцёлах. Няхай кожны з нас, на колькі можа, далучыцца да гэтай высакароднай справы – ратавання жыцця Заяц Златы. Ужо цяпер ваказваем падзяку ад самой Златы і ўсёй яе сям’і за складзеныя ахвяраванні. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашы чулыя сэрцы!
- У мінулы чацвер (4 чэрвеня) мы святкавалі Ўрачыстасць Божага Цела. Вялікі дзякуй парафіянам, якія прычыніліся да падрыхтоўкі прыгожых алтароў на шляху Эўхарыстычнай працэсіі і ў касцёле. Дзякуем таксама ўладам нашага горада за дазвол на правядзенне працэсіі вуліцамі горада, таксама супрацоўнікам Шчучынскай ДАІ за бяспеку на дарозе падчас руху працэсіі. Вялікі дзякуй усім тым парафіянам, якія змаглі і ўдзельнічалі ў Эўхарыстычнай працэсіі, за вашу актыўную паставу – як верніка-католіка, і за адважнае публічнае сведчанне веры ва Эўхарыстычнага Хрыста.
- Вялікая просьба прыносіць кветкі, каб упрыгожваць наш касцёл на нядзелю і святы. На гэтым тыдні просім прыносіць кветкі ў сакрыстыю менавіта ў сераду перад святой Імшой (раніцай або ўвечары).
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яваў і на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Дзякуем за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні і жадаем усім благаслаўлёнага новага тыдня!
