07.06.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы /A/

31.05.2026г.

  • Сёння Урачыстаць Найсвяцейшай Тройцы. Ксёндз пробашч Віктар Савіцкі сардэчна запрашае на парафіяльны адпуст у Крупава. Урачыстая св. Імша там распачнецца а 13:00.

На гэтым тыдні:

  • 1 чэрвеня (пн)успамін св. Юстына, мучаніка. Распачнем чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, якое ў нашым касцёле будзе кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю а 17:30. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Будзем маліцца за ўсіх дзяцей, аб здароўі, мудрасці, бяспечных канікулах і аб добрым рэлігійным выхаванні.
  • 3 чэрвеня (ср)успамін св. Кáраля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў. Гэта таксама першая серада месяца. Малітва да Маці Божай Нястомнай Дапамогі з просьбамі і падзякамі адбудзецца разам з Літаніяй да Найсв. Сэрца Пана Езуса перад Св. Імшой а 18:00. Складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва Маці Божай распачнецца ў 18:30.
  • 4 чэрвеня (чц)Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса (Божае Цела). Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік павінен устрымацца ад выканання неабавязковай працы і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і а 18:00. Пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца Эўхарыстычная працэсія. Вялікая просьба да парафіян, каб падрыхтаваць алтары на традыцыйных месцах, дзе будзе праходзіць вышэй узгаданая працэсія. Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў гэты дзень будзем спяваць падчас працэсіі, ідучы ад апошняга алтара пры прыдарожным крыжы да касцёла.
  • 5 чэрвеня (пт)успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца перад вячэрняй св. Імшой а 18:00.
  • 6 чэрвеня (сб)першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых будзе а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца разам з Літаніяй да Сэрца Пана Езуса перад вячэрняй св. Імшой а 18:00. Пасля вячэрняй св. Імшы запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • 7 чэрвеня – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля  св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за кіраўніцтва і дзяржаўных служачых нашай краіны, каб надзелены духам служэння і адказнасці клапаціліся пра супольнае дабро, захаванне маральнагу ладу і справядлівасці ў нашай Краіне.

Іншыя аб’явы:

  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці Здановіч Святлана і Кандратовіч Данута. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…

Пакінуць адказ