Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Ўрачыстаць Найсвяцейшай Тройцы /А/
31.05.2026 г.
- Сёння ў літургіі Касцёла адзначаем Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Апошняе маёвае набажэнства сёння а 15.30.
- (пн) – Успамін св. Юстына, мучаніка. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Будзем маліцца за ўсіх дзяцей, аб здароўі, мудрасці, бяспечных канікулах і аб добрым рэлігійным выхаванні.
- Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў нашым касцёле будзе кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 15.30.
- 3 чэрвеня (ср) – Успамін св. Кáраля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
- 4 чэрвеня (чц) – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста (Божае Цела). Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік павінен устрымацца ад працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.30 і а 18.00. Парафія атрымала дазвол ад мясцовай улады на правядзенне працэсіі. Вялікая просьба да парафіян, каб падрыхтаваць алтары на традыцыйных месцах па вул. Леніна і вул. Горкага, дзе будзе праходзіць Эўхарыстычная працэсія. Літанію да Найсв. Сэрца Пана Езуса распачнём спяваць выходзячы з касцёла, пасля першага стацыйнага алтара ў касцёле.
- 5 чэрвеня (пт) – Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка. Гэта Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі.
- 6 чэрвеня (сб) – Першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца пасля ранішняй св. Імшы, а перад вячэрняй св. Імшой а 18.00 адбудзецца разам з Літаніяй да Найсв. Сэрца Пана Езуса. Таксама, у суботу ў Тракелях адбудзецца сустрэча членаў каталіцкіх груп апостальскага руху “Маргарытка”.
- У наступную нядзелю (7 чэрвеня) – Першая нядзеля месяца. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 гадз. абудзецца змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц чэрвень: Будзе малітва ў інтэнцыі за кіраўніцтва і дзяржаўных служачых нашай краіны, каб надзеленыя духам служэння і адказнасці, клапаціліся пра супольнае дабро, захаванне маральнага ладу і справядлівасці ў нашай Бацькаўшчыне.
- У наступную нядзелю выходзячы з касцёла можна будзе скласці дабравольнае ахвяраванне на лячэнне дзяўчынкі Заяц Златы. Патрэбна каштоўнае лячэнне з трансплантацыяй костнага мозга. Гэта вельмі каштоўна і сям’я не ў стане сама сабраць патрэбныя фінансавыя сродкі. Збіраць ахвяры перад касцёлам будуць Заяц Валянцін і Таццяна – дзядуля і бабуля дзяўчынкі, якія пражываюць у Гродне на вул. Брыкеля 9 і належаць да парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (м-н Дзевятоўка). Ксёндз біскуп Уладзімір даў дазвол на збор ахвяраванняў у гарадскіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі. Усё легальна. Асобы верыфікаваныя (правераныя). Няхай кожны з нас, на колькі зможа, прычыніцца да высакароднай справы – ратавання жыцця Заяц Златы.
- Вялікая просьба, каб на гэтым тыдні ў аўторак прыносіць кветкі ў сакрыстыю перад святой Імшой (раніцай або ўвечары).
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў і на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй Вам за супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры Бог Вам аддзячыць! Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!
