ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Урачыстаць Спаслання Духа Святога /A/
24.05.2026г.
- Сёння адзначаем Урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі.
- Таксама сёння наша парафія перажывае ўрачыстасць Першай св. Камуніі.
На гэтым тыдні:
- 25 мая (пн) – свята НПМ – Маці Касцёла. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і ў 18.30.
- Таксама ў панядзелак прыпадае 2-я гадавіна біскупскага пасвячэння ардынарыя нашай дыяцэзіі – кс. біскупа Уладзіміра Гуляя.
- 26 мая (ат) – успамін св. Філіпа Нэры, святара.
- 28 мая (чц) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
- 31 мая (ндз) – Урачыстаць Найсвяцейшай Тройцы. Ксёндз пробашч Віктар Савіцкі сардэчна запрашае на парафіяльны адпуст у Крупава. Урачыстая св. Імша там распачнецца а 13:00.
- У наступную нядзелю падчас св. Імшы а 11:30 будзем адзначаць гадавіну Першай Святой Камуніі, а таксама дзякаваць Пану Богу за гэты катэхетычны і навучальны год.
Іншыя аб’явы:
- Заахвочваем да ўдзелу ў маёвых набажэнствах,у нашым касцёле яны адбываюцца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
- Айцец Ян Асіповіч, які 13 мая ў Шчучыне адзначыў 25-годдзе святарскага пасвячэння, выказвае ўсім нам словы падзякі за віншаванні, прысутнасць на юбілеі і малітоўную падтрымку.
- Дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні. Асабліва хочам падзякаваць усім, хто на мінулым тыдні дапамог прывесці ў парадак тэрыторыю каля касцёла і прыбраць саму святыню. Усім жадаем добрага новага тыдня.
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці Трэцьякевіч Ванда і Трубчыкава Марыя. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…
