Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Ўрачыстаць Спаслання Духа Святога /А/
24.05.2026 г.
- Трывае месяц май. Маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 15.30. Запрашаем на супольную малітву!
- Сёння адзначаем Урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніцу). За прычытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) сёння можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага. Сёння апошні дзень велікоднага перыяду. Паводле аднаго з касцёльных наказаў, сёння завяршаецца час велікоднай споведзі і Св. Камуніі.
- 25 мая (пн) – Свята Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла.Гэта другі дзень зялёных святкаў. У гэты дзень прыпадае 2-я гадавіна біскупскага пасвячэння пастыра нашай дыяцэзіі біскупа Уладзіміра. Будзем маліцца за нашага біскупа і на праслаўленне Бога (пасля прыняцця Св. Камуніі) заўтра заспяваем “Цябе Бога праслаўляем”.
- 26 мая (ат) – Успамін св. Філіпа Нэры, святара.
- 28 мая (чц) – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
- У наступную нядзелю 31 мая – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
- 6 чэрвеня (сб)– у Тракелях адбудзецца малітоўная сустрэча членаў Апостальскага руху “Маргарытка”. Хто з руху “Маргарытка” са Шчучына хоча паехаць на гэту сустрэчу, трэба запісацца ў сакрыстыі да 31 мая ўключна.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яваў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Дзякуем за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні і жадаем усім благаслаўлёнага новага тыдня!
