07.06.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на VII Велікодную Нядзелю /A/

17.05.2026г.

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
  • Сёння пасля св. Імшы а 11:30, адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар.

На гэтым тыдні:

  • 21 мая (чц) – успамін св. Яна Непамýка, святара і мучаніка.
  • 23 мая (сб) – 35-ю гадавіну біскупскага пасвячэння адзначыць кс. біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч.Памятайма пра яго ў сваіх малітвах.
  • 24 мая (нд)Урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) у гэты дзень, можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага.
  • У наступную нядзелю ў нашай парафіі адбудзецца ўрачыстасць Першай Св. Камуніі (а 11:30 і 14:00), да якой прыступяць 80 дзяцей. Вялікая просьба да парафіянаў, якія звычайна ходзяць на св. Імшу на 11:30, каб у наступную нядзелю прыйсці на св. Імшу а іншай гадзіне.

Іншыя аб’явы:

  • Заахвочваем да ўдзелу ў маёвых набажэнствах,у нашым касцёле яны адбываюцца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
  • Дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні. Асабліва хочам падзякаваць усім, хто на мінулым тыдні дапамог прывесці ў парадак тэрыторыю каля касцёла і прыбраць саму святыню. Усім жадаем добрага новага тыдня.

Пакінуць адказ