ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VI Велікодную Нядзелю /A/
10.05.2026г.
- Сёння ў нашай парафіі праходзіць кірмаш, падрыхтаваны дабрачынным каталіцкім таварыствам “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі.
- Таксама сёння пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў.
На гэтым тыдні:
- 13 мая (ср) – успамін НПМ Фацімскай.
- 14 мая (чц) – Урачыстаць Унебаўшэсця Пана. У гэты дзень кожны католік павінен устрымацца ад фізічнай працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і ў 18:30.
- 15 мая (пт) – распачнем Першы дзень навэнны перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
- 16 мая (сб) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.У суботуў нашым касцёле а 12:00 гадз. адбудзецца св. Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (бежмавання). Сакрамэнт хрысціянскай сталасці групе вернікаў з нашай парафіі ўдзеліць пастыр нашай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй.
- Ахвяраванні складзеныя на тацу у наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- У наступную нядзелю адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар.
- Заахвочваем да ўдзелу ў маёвых набажэнствах,у нашым касцёле яны адбываюцца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
- Дзякуем усім за супольную малітву і жадаем добрага новага тыдня.
