Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
VI Велікодную Нядзелю /А/
10.05.2026 г.
- Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 15.30. Заахвочваем таксама да малітвы ў сваіх сем’ях.
- 13 мая (ср) – у нашай парафіі Урачыстасць НПМ Фацімскай. А 9.30 св. Імша ў інтэнцыі аб прыезд Папы Рымскага ў Беларусь.
Увага! А 17.00 распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай і а 18.00 распачнецца св. Імша з нагоды 25-годдзя святарскага пасвячэння а. Яна. Усіх парафіян сардэчна запрашаем на гэтую св. Імшу, каб разам з біскупамі і святарамі памаліцца і падзякаваць Пану Богу за дар святарства і юбілей а. Яна. Пасля св. Імшы адбудзецца Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі, падчас якой заспяваем Літанію Ларэтанскую да НПМ.
- 14 мая (чц) – Урачыстаць Унебаўшэсця Пана. У гэты дзень кожны католік павінен устрымацца ад фізічнай працы дома і абавязкова ўдзельнічаць у св. Імшы. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.30 і а 18.30.
- 15 мая (пт) – Распачнем першы дзень навэнны перад Урачыстасццю Спаслання Духа Святога. Будзем маліцца навэнну на працягу 9-ці дзён пасля кожнай св. Імшы, а ўвечары падчас маёвага набажэнства.
- 16 мая (сб) – Успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.
- 17 мая (нд) – Падчас св. Імшаў а 11.30 і а 14.00 дзеці з нашай парафіі прыступяць да Першай Св. Камуніі. Таму, вельмі просім тых парафіян, якія звычайна прыходзяць на св. Імшы а гэтых гадзінах, каб у наступную нядзелю, выключна, прыйшлі на св. Імшу а іншай гадзіне.
- Збор ахвяраванняў падчас св. Імшаў у наступную нядзелю будзе прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- Вялікі дзякуй Вам за прысутнасць, супольную малітву і ўсе ахвяраванні.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Жадаем усім благаслаўлёнага, плённага новага тыдня!
A + M + P + I
AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM
—————————–
ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ
