ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V Велікодную Нядзелю /A/
03.05.2026г.
- Сёння – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц май: малітва за святароў і кансэкраваных асоб, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
- Таксама сёння свае імяніны адзначае кс. біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. Памятайма пра яго ў сваіх малітвах.
На гэтым тыдні:
- 4 мая (пн) –падчас вячэрняй св. Імшы будзем маліцца праз заступніцтва благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц з Навагрудку.
- 6 мая (ср) – першая серада месяца. Складковая св. Імша аб здароўі і патрэбных ласках праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18:30.
- 7 мая (чц) – першы чацвер месяца. Падчас св. Імшы а 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
- 8 мая (пт) – успамін св. Станíслава, біскупа і мучаніка. Гэта таксама першая гадавіна абрання Папы Льва XIV на пасаду св. Пятра. Таму будзем маліцца ў гэты дзень за пантыфіка, каб Бог захаваў яго ў здароўі на наступныя гады апосталькага служэння.
- 9 мая (сб) – дзень памяці і малітвы за ахвяры ІІ-й Сусветнай вайны і аб супакоі ва ўсім свеце. У гэты дзень Ордэн піяраў адзначае свята Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі ордэна.
Таксама 9 мая свой Дзень Нараджэння адзначае а. Андрэй Агель. На св. Імшы а 9:00 будзем маліцца аб патрэбныя ласкі для айца імянінніка.
Іншыя аб’явы:
- Сёння, у першую нядзелю мая, адзначаецца Дыяцэзіяльны Дзень Маці.
- У наступную нядзелю ў нашай парафіі адбудзецца кірмаш, падрыхтаваны дабрачынным каталіцкім таварыствам “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі.
- Таксама ў наступную нядзелю пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў.
- 13 мая, у Шчучыне, наш сабрат, а. Ян Асіповіч, будзе святкаваць 25-годдзе святарскага пасвячэння. Урачыстая св. Імша падзякі, на якую а. Ян шчыра запрашае, распачнецца а 18:00 гадз. Жадаючыя паехаць могуць яшчэ сёння запісацца ў сакрыстыі. Адпраўленне аўтобуса запланавана на 16:00 гадз., вяртаецца транспарт адразу пасля св. Імшы.
- Заахвочваем да ўдзелу ў маёвых набажэнствах,у нашым касцёле яны адбываюцца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
- Дзякуем усім за супольную малітву і жадаем добрага новага тыдня.
