Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
V Велікодную Нядзелю /A/
03.05.2026 г.
- Сёння 3 мая – Першая нядзеля месяца. Cвае імяніны сёння адзначае біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч. Памятайма пра яго ў сваіх малітвах. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16:00 адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц май: Малітва за святароў і кансэкраваных асоб, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, каб яны старанна і верна ішлі шляхам Хрыстовага паклікання.
Сёння таксама ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Асаблівым чынам молімся аб Божым бл. і святасці для ўсіх жывых матуль, а для памерлых аб вечным жыцці, а таксама дзякуем Богу за дар мацярынства і за адзінства ў нашых сем’ях.
- 4 мая (пн) – Успамін св. Фларыяна, мучаніка, апякуна пажарных. Заўтраадзначаецца Міжнародны дзень пажарных.
- Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 15.30. Таксама заахвочваем маліцца перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама дома ў сваіх сем’ях.
- 7 мая (чц) – Першы чацвер месяца.У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца вячэрняя св. Імша ў 18.30.
- 8 мая (пт) – Успамін св. Станíслава, біскупа і мучаніка. Гэта першая гадавіна абрання Папы Льва XIV. Будзем маліцца, каб Дух Св. плённа натхняў наступніка св. Пятра ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.
- 9 мая (сб) – У нашай краіне Дзень Перамогі над фашызмам. Гэта дзень памяці і малітвы аб ахвярах Другой Сусветнай вайны, а таксама аб міры ва ўсім свеце. А 10.00 гадз. у нашым касцёле распачнецца св. Імша ў інтэнцыі ахвяраў вайны і аб шчаслівай, мірнай будучыні для нашай Радзімы.
Таксама ў гэты дзень Ордэн піяраў адзначае сваё патранальнае свята Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі Ордэна.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Вялікі дзякуй Вам за супольную малітву, а таксама за ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!
A + M + P + I
AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM
—————————–
ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ
