21.05.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІV Велікодную Нядзелю /A/

Добрага Пастыра

26.04.2026

  • Сёння ўзгадваем 40-ю гадавіну нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі, які адбыўся ў 1986 г. Памятайма у сваіх малітвах пра ўсе ахвяры той трагедыі і аб аддаленні ад чалавецтва ўсялякай атамнай небяспекі.
  • Сёння ў Касцёле – Нядзеля добрага Пастыра. Распачынаем Тыдзень малітваў да Божай службы ў Паўсюдным Касцёле. Падчас св. Імшы а 11:30 група кандыдатаў будзе прынята            ў Літургічную Службу Алтара нашай парафіі, г.зн. яны стануць міністрантамі, будуць апранаць белую комжу і дапамагаць святару падчас св. Імшы і іншых набажэнстваў.

Таксама, сёння выходзячы з касцёла можна будзе пакінуць             у кошыку сваё ахвяраванне на прадукты харчавання для семінарыстаў з Гродзенскай Семінарыі. Няхай гэтае ахвяраванне будзе сапраўды ад шчырага сэрца.

Сёння а 15:30 запрашаем на набажэнства да Божай Міласэрнасці перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

  • 29 красавіка (ср)Свята Кацярыны Сіенскай, панны              і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
  • 1 мая (пт) – Успамін св. Юзафа Рамесніка, апякуна працаўнікоў. У першы дзень мая распачнём маёвае набажэнства. Літанія Ларэтанская да НПМ будзе кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 15.30. Заахвочваем да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама ў сваіх сем’ях. Гэта першая пятніца месяца.Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля ранішняй св. Імшы, а ў вечары на заканчэнне маёвага набажэнства.
  • 2 мая (сб) – Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла. Гэта першая субота месяца.Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца пасля ранішняй св. Імшы, а ў вечары       а 17:00 !!! разам з Літаніяй Ларэтанскай. А 18:00 Пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Уладзíмір удзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў з нашай парафіі.
  • 3 мая (нд) Першая нядзеля месяца. У гэты дзень свае імяніны адзначае біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч. Памятайма пра яго ў сваіх малітвах. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя    і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16:00 адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: Малітва за святароў і кансэкраваных асоб, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, каб яны старанна       і верна ішлі шляхам Хрыстовага паклікання.

У гэты дзень уГродзенскай Дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Будзем маліцца за жывых і памерлых нашых мам.

  • 18-21 красавіка ў нашай парафіі адбылася перэгрынацыя копіі абраза Маці Божай Вастрабрамскай – Маці Міласэрнасці. Наша парафія першай у дыяцэзіі прыняла абраз у сваім касцёле.  Як на нашу парафію, магло быць нас болей, тым больш, што гэта былі выхóдныя дні. Вялікі дзякуй тым парафіянам, хто змог быць, сустракаў Марыю, хто прыходзіў маліцца асабіста ці паводле раскладу вуліц, а таксама развітваўся з Яе абразом. Няхай Марыя, Маці Міласэрнасці прытуляе Вас да свайго мацярынскага сэрца і выпрошвае патрэбныя ласкі на кожны дзень!
  • Вялікі дзякуй за супольную малітву і ўсе Вашы ахвяраванні.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

A + M + P + I

AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM

—————————–

ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ

Пакінуць адказ