21.05.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ІV Велікодную Нядзелю /A/

26.04.2026г.

  • Сёння ў нашу святыню будуць/былі унесены рэліквіі благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц з Навагрудку.

На гэтым тыдні:

  • 29 красавіка (ср)свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
  • 1 мая (пт)успамін св. Юзафа, рамесніка, апекуна працаўнікоў. Адпустовая cв. Імша ў м-не Паўднёвым распачнецца а 11:00 гадз.

У першы дзень мая распачнём маёвае набажэнства. Літанія Ларэтанская да НПМ будзе кожны дзень перад св. Імшой а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30. Заахвочваем да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама і ў сваіх сем’ях. Першапятнічная споведзь (1 мая) будзе перад св. Імшамі, а набажэнства да Сэрца Пана Езуса будзе злучана з маёвым набажэнствам.

  • 2 мая (сб)успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла. Св. Імша складковая за памерлых будзе а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца разам з Літаніяй да МБ перад вячэрняй св. Імшой. Пасля вячэрняй св. Імшы запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • 3 мая (нд) – у гэты дзень свае імяніны адзначае кс. біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. Памятайма пра яго ў сваіх малітвах. Гэта таксама першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Ваду для благаслаўлення неабходна прынесці з сабой. Пасля  св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц май: малітва за святароў і кансэкраваных асоб, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
  • У першую нядзелю мая адзначаецца Дыяцэзіяльны Дзень Маці.

Іншыя аб’явы:

  • У маі месяцы наш сабрат, а. Ян Асіповіч, будзе святкаваць 25-годдзе святарскага пасвячэння. Урачыстая св. Імша падзякі, на якую а. Ян шчыра ўсіх запрашае, адбудзецца ў Шчучыне, 13 мая, а 18:00. Ад нашай парафіі будзе арганізаваны аўтобус, жадаючым паехаць трэба запісацца ў сакрыстыі да наступнай нядзелі (уключна). Адпраўленне аўтобуса запланавана на 16:00 гадз., вяртаецца транспарт адразу пасля св. Імшы.
  • Да канца красавіка трывае збор ахвяраванняў на далейшы рамонт цаглянага муру вакол касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
  • Дзякуем ўсім за супольную малітву і жадаем добрага новага тыдня.

Пакінуць адказ