21.05.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ІIІ Велікодную Нядзелю /A/

19.04.2026г.

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі.
  • Сёння, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў.

На гэтым тыдні:

  • 21 красавіка (ат) – прыпадае 1-я гадавіна смерці Папы Францішка. 
  • 23 красавіка (чц) успамін св. Юрыя, мучаніка.
  • 24 красавіка (пт) успамін св. Вóйцеха, біскупа і мучаніка.
  • 25 красавіка (сб) свята св. Марка, Евангеліста.
  • 26 красавіка (нд) 40-я гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі. Памятайма ў гэты дзень у сваіх малітвах пра ахвяры той трагедыі і аб аддаленні ад чалавецтва ўсялякай небяспекі.
  • У наступную нядзелю – 26 красавіка – будзем перажываць Нядзелю Добрага Пастыра і распачнём Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай у Касцёле.
  • Таксама ў наступную нядзелю ў нашу святыню будуць унесены рэліквіі благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц з Навагрудку. Запрашаем перажыць гэтую падзею разам. Урачыстае ўнясенне ў касцёл распачнецца ў 9:30.

Іншыя аб’явы:

  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
  • Да канца красавіка трывае збор ахвяраванняў на далейшы рамонт цаглянага муру вакол касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
  • Дзякуем ўсім за супольную малітву і жадаем добрага новага тыдня.

Пакінуць адказ