Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІІ Велікодную нядзелю /А/
19.04.2026г.
- Сёння збор ахвяраванняў падчас св. Імшаў прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі. Учора ў Гродзенскай дыяцэзіі распачалася перэгрынацыя копіі абраза НПМ Міласэрнасці (МБ Вастрабрамскай). З Гродзенскай катэдры, абраз прыбыў у нашу парафіяльную святыні і прабудзе ў нас да 21 красавіка (ат), пасля св. Імшы а 15.30 абраз адбудзе ў парафію ў Ражанцы.
- 21 красавіка (ат) – І гадавіна адыходу ў вечнасць Папы Францішка.Памятайма ў сваіх малітвах пра спачылага Пантыфіка.
- 23 красавіка (чц) – Успамін св. Юрыя, мучаніка. Імя Юрый з’яляецца фанетычным варыянтам грэчаскага імені Геóргій. У гэты дзень будзем маліцца за тых, хто носіць імя: Георгій або Юрый.
- 24 красавіка (пт) – Успамін св. Вóйцеха або Адальбéрта, біскупа і мучаніка. У гэты дзень будзем маліцца за тых, хто носіць імя Вóйцех.
- 25 красавіка (сб) – Свята св. Марка, Евангеліста. У гэты дзень будзем маліцца за тых, хто носіць імя Марк.
- 26 красавіка – Нядзеля добрага Пастыра. Распачнем Тыдзень малітваў да Божай службы ў Паўсюдным Касцёле. Падчас св. Імшы а 11.30 група кандыдатаў будзе прынята ў Літургічную Службу Алтара нашай парафіі, г.зн. яны стануць міністрантамі, будуць апранаць белую комжу і дапамагаць святару падчас св. Імшы і іншых набажэнстваў.
Таксама, у наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы, выходзячы з касцёла можна будзе пакінуць у кошыку сваё, дабравольнае ахвяраванне на прадукты харчавання для клерыкаў з Гродзенскай Семінарыі. Няхай гэтае ахвяраванне будзе сапраўды ад шчырага сэрца.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў, ці на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць і супольную малітву, а таксама за вашы ахвяраванні.
- Жадаем усім плённага перажывання Пасхальнага перыяду.
Парадак чування перад абразом МБ Міласэрнасці:
Св. Імшы:
7:00; 10:00; 11:30; 14:00; 15:30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці; 16:00.
20 КРАСАВІКА – ПАНЯДЗЕЛАК
9:30 – 10:00 – Св. Імша
10:00 – 11:00 – Колы св. Ружанца
11:00 – 12:00 – Парафіяне з Рэзаў і Руткевічаў
12:00 – 13:00 – Парафіяне з вул. Завадской
13:00 – 14:00 – Парафіяне з вул. Астроўскага
14:00 – 15:00 – Парафіяне з вул. Зялёнай
15:00 – 16:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і малітва ў цішыні
16:00 – 17:00 – Парафіяне з вуліц прыв. сектара г. Шчучына
17:00 – 18:00 – Хор “Сalasanz” і моладзь
18:00 – 18:30 – Св. Ружанец
18:30 – 19:00 – Св. Імша
19:00 – 20:00 – Душпастырства педагогаў
20:00 – 21:00 – Група “Катэхеза для дарослых”
21:00 – Марыйны заклік. Заканчэнне чування
21 КРАСАВІКА – АЎТОРАК
9:30 – 10:00 – Св. Імша
10:00- 11:00 – Пахаванне
11:00 – 12:00 – Парафіяне з Тапілішкаў, Навасёлкаў, Плянтаў, Буйвіч, Тур’і, Янчукоў
12:00 – 13:00 – Парафіяне з вул.: Пушкіна, Камсамольскай Паўднёва-Заходняй, Заходняй, Будаўнікоў, Рудога
13:00 – 14:00 – Пахаванне
14:00 – 15:00 – Малітоўная група “Маці ў малітве”
15:00 – 15:20 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15:30 – 16:30 – Св. Імша
16:30 – Развітанне з абразом Маці Божай Вастрабрамскай
