08 красавіка 2026

У межах актавы Вялікадня айцы піяры, якія служаць у Шчучыне і Лідзе, здзейснілі велікодны візіт да біскупа эмерыта Аляксандра Кашкевіча.
Сустрэча піяраў з біскупам адбылася ў яго рэзідэнцыі – рэкалекцыйным доме ў Сапоцкіне. Сярод іншага госці выказалі іерарху ўдзячнасць за служэнне, паколькі гэты год для яго знамянальны – адзначаецца 35-я гадавіна з часу заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і адпаведна яго прызначэння яе першым біскупам.

“Сустрэча прайшла ў цудоўнай атмасферы, – падзяліліся ўражаннямі піяры. – Размова была сапраўды сяброўскай, закраналіся разнастайныя тэмы. А кава… цудоўная!”
“Дзякуем першаму пастыру дыяцэзіі!” – дадаюць піяры.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
