Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІ Велікодную Нядзелю /А/
Божай Міласэрнасці
12.04.2026 г.
- Сёння – Нядзеля Божай Міласэрнасці,а таксамазаканчэннеВелікоднай актавы. Сёння а 15.30 запрашаем на набажэнства да Божай Міласэрнасці перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Такія набажэнтвы з Вяночкам да Божай Міласэрнасці ў нашым касцёле кожную нядзелю, калі не прыпадае набажэнства: маёвае, чэрвеньскае, ружанцовае, песні жальбы, ці фацімскі дзень. Змена ружанцовых таямніцаў адбудзецца сёння напрыканцы св. Імшы а 16.00. Інтэнцыя на красавік: Малітва аб адзінстве і любові ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, каб вернікі клапаціліся пра справы звязаныя з жыццём дыяцэзіі.
- Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Пасху. У Шчучыне ёсць многа змешаных сем’яў, таму перадайце ім самыя цёплыя і шчырыя віншаванні ад католікаў з нагоды Пасхі Хрыстовай поводле юліянскага календару. Няхай ўваскрослы Езус адорвае патрэбнымі Божымі ласкамі і дапамагае ўсім штодзённа ўваскрасаць са сваіх грахоў да новага жыцця.
- 13 красавіка (пн) – Фацімскі дзень у нашай парафіі. Св. Імша а 9.30, пасля якойраспачнецца адарацыя, якая будзе трываць да 12.45. У другой палове дня адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. А 18.00 – св. ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай і а 18.30 св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца Фацімскае набажэнства.
Менавіта ў гэты дзень адзначаецца 35-я гадавіна заснавання Гродзенскай дыяцэзіі Св. Айцом Янам Паўлам ІІ. Будзем маліцца за нашага біскупа і Божы народ Гродзенскай дыяцэзіі.
- З 18 красавіка па 16 лістапада ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі будзе праходзіць перэгрынацыя абраза Маці Божай Міласэрнасці з Гродзенскай катэдры. Нагодай да гэтага з’яўляецца 35-я гадавіна адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі.
Перэгрынацыя пачнецца св. Імшой у гродзенскай катэдры 18 красавіка а 12.00. З Гродна абраз прыбудзе ў Шчучын у наш касцёл. Абраз будзем вітаць перад касцёлам 18 красавіка (сб)а 18.30 і распачнецца св. Імша. У нашым касцёле абраз будзе знаходзіцца да 21 красавіка і ў аўторак вечарам з нашага касцёла ён прыбудзе ў касцёл у Ражанцы. Таму, сардэчна запрашаем усіх нашых парафіян на прывітанне абраза МБ Вастрабрамскай у суботу а 18.30.
З 18 красавіка па 10 мая абраз будзе наведваць касцёлы Шчучынскага дэканату.
- У наступную нядзелю 19 красавіка збор ахвяраванняў падчас св. Імшаў прызначаны кс. біскупам на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- Вялікі дзякуй за супольную малітву і за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!
A + M + P + I
AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM
—————————–
ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ
