ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІІ Велікодную Нядзелю /A/
12.04.2026г.
- Сёння – Нядзеля Божай Міласэрнасці і заканчэнне Велікоднай актавы. Адпустовая св. Імша ў парафіі Божай Міласэрнасці (у м-не Маладзёжны) адбудзецца а 15:00.
- Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц красавік: аб жывой веры для ўсіх вернікаў нашай дыяцэзіі.
На гэтым тыдні:
- 13 красавіка (пн) – 35-я гадавіна заснавання Гродзенскай дыяцэзіі св. Папам Янам Паўлам ІІ. Таму, у гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за Пастыра і ўсіх вернікаў нашай дыяцэзіі.
- Ахвяраванні складзеныя у наступную нядзелю на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- У наступную нядзелю, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў.
- У апошнюю нядзелю месяца, 26 красавіка, у нашу святыню будуць унесены рэліквіі благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц з Навагрудку. Запрашаем перажыць разам гэтую важную для нашай парафіі падзею. Урачыстае ўнясенне ў касцёл распачнецца ў 9:30.
- Да канца красавіка трывае збор ахвяраванняў на далейшы рамонт цаглянага муру вакол касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
- Нагадваем, што каля алтара знаходзіцца фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. Хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры, можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
- Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікдзень. Ад імя ўсёй парафіяльнай супольнасці віншуем нашых братоў і сясцёр у Хрысце з гэтым радасным, поўным надзеі святам! Няхай Уваскрослы Езус напоўніць кожнае сэрца сапраўдным супакоем!
- Дзякуем ўсім за супольную малітву і жадаем добрага новага тыдня.
