ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана /A/
05.04.2026г.
- Сёння – Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана. Распачалася Велікодная актава, якая будзе трываць уключна да 12 красавіка – Нядзелі Божай Міласэрнасці. Святыя Імшы сёння ў нашай парафіі а 7:00, у 11:30 і а 18:00.
- Таксама сёння трэці дзень навэнны да Божай Міласэрнасці, таму пасля аб’яваў памолімся малітвай трэцяга дня навэнны, а Вяночак да Божай Міласэрнасці памаліцеся сёння ў зручны для Вас час.
На гэтым тыдні:
- 6 красавіка (пн) – Велікодны панядзелак. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і ў 18:30.
- 8 красавіка (ср) – складковая св. Імша аб здароўі і патрэбных ласках праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18:30.
- 11 красавіка (сб) – складковая св. Імша за памерлых адбудзецца а 9:00.
- У бліжэйшую пятніцу, 10 красавіка, у сувязі з велікоднай актавай няма посту ад мясных страваў.
- Наступная нядзеля – 12 красавіка – Урачыстасць Божай Міласэрнасці.
Іншыя аб’явы:
- Сёння першая нядзеля месяца. У сувязі з Пасхай, змена ружанцовых таямніцаў адбудзецца ў наступную нядзелю, 12 красавіка. Інтэнцыя на месяц красавік: аб жывой веры для ўсіх вернікаў нашай дыяцэзіі.
- Кожную другую суботу месяца ў нашай парафіі адбываюцца паказы хрысціянскіх фільмаў. Бліжэйшы прагляд запланаваны на суботу, 11 красавіка, у катэхетычным класе а 19:30.
- Жадаючых пазнаваць Святое Пісанне і маліцца Словам Божым запрашаем на біблейскі гурток, кожны чацвер у 19:30, у катэхетычны клас.
- У наступную нядзелю на св. Імшы а 11:30 адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу самае крэатыўнае Велікоднае яйка.
- У апошнюю нядзелю месяца, 26 красавіка, у нашу святыню будуць унесены рэліквіі благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц з Навагрудку. Запрашаем перажыць разам гэтую важную для нашай парафіі падзею. Урачыстае ўнясенне ў касцёл распачнецца у 9:30.
- Ёсць новы, велікодны нумар газеты “Слова Жыцця”.
- Нагадваем, што сёлета плануецца далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
- Вялікі дзякуй за супольную малітву і ахвяраванні. Асабліва хочам падзякаваць усім, хто дапамагаў у гэтыя дні ў падрыхтоўцы Літургіі, а таксама ва ўпрыгожванні нашага касцёла да Велікодных святаў. Шчыра Вам дзякуем!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Рамашкевіч Гелена. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…
- Дарагія парафіяне і госці нашай парафіі! Ад імя нашай піярскай супольнасці прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды ўрачыстасці Змёртвыхпаўстáння Пана. Няхай ўваскрослы Езус сваёй ласкай дапамагае ўсім нам штодзённа ўваскрасаць да новага жыцця і толькі Яго прызнаваць сваім Богам і Збаўцам. Жадаем усім Вам радасных і спакойных пасхальных святаў! Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос – Аллелюя!
