09.09.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана /А/

05.04.2026

  • Сёння Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха Хрыстовая) і заканчэнне Пасхальнага Трыдуума. Распачалася Велікодная актава, якая будзе трываць уключна да 12 красавікаНядзелі Божай Міласэрнасці. Сёння яшчэ будзе св. Імша а 14.00.Трываенавэнна да Божай Міласэрнасці, таму пасля аб’яваў памолімся малітвай трэцяга дня навэнны, а Вяночак да Божай Міласэрнасці памаліцеся сёння індывідуальна, у зручны для Вас час.
  • Сёння першая нядзеля месяца, але змена ружанцовых таямніцаў будзе ў наступную нядзелю. Інтэнцыя для колаў св. Ружанца на красавік: Малітва аб адзінстве і любові ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, каб вернікі клапаціліся пра справы звязаныя з жыццём дыяцэзіі.
  • 6 красавіка Велікодны панядзелак у велікоднай актаве.            Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.30 і а 18.30.
  • Сёння распачалася велікодная актава, таму ў пятніцу 10 красавіка няма абавязку ўстрымання ад мясных страў. Восем дзён, як адзін дзень святкуем Пасху. Таму, заахвочваем да ўдзелу ў св. Імшах падчас велікоднай актавы.
  • 12 красавіка (нд)Урачыстасць Божай Міласэрнасці                       і заканчэнне велікоднай актавы.
  • Віншаванні ад кс. б-па Уладзіміра …
  • Дарагія парафіяне і госці нашай парафіі! Таксама і ад нашай піярскай супольнасці прыміце самыя шчырыя пажаданні з нагоды ўрачыстасці Змёртвыхпаўстáння Пана.

Няхай Пасха дапамагае кожнаму з нас знайсці адказы на актуальныя выклікі ў штодзённым жыцці. Пасхальная радасць, няхай асвятляе і напаўняе ўсе нашы сем’і, месцы працы, вучобы і ўсю нашу Радзіму! Няхай ўваскрослы Езус сваёй ласкай дапамагае ўсім нам штодзённа ўваскрасаць з грахоў да новага жыцця і толькі Яго прызнаваць сваім Богам і Збаўцам. Жадаем усім Вам шчаслівай, радаснай і спакойнай Пасхі!

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос! Аллелюя!

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яў, ці на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць і супольную малітву, а таксама за вашы ахвяраванні.
  • Жадаем усім плённага перажывання Велікоднай актавы і Пасхальнага перыяду.

Пакінуць адказ