07.06.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ІII-ю Нядзелю Вялікага посту /A/

08.03.2026г.

  • Сёння (8 сакавіка) Міжнародны жаночы дзень. Віншуем і молімся за ўсіх жанчын.
  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі.

На гэтым тыдні:

  • 10 сакавіка (ат) – распачнем навэнну да св. Юзафа.
  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:

Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9:30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17:00 для школьнікаў

і ў 19:00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17:30.

  • У дадатак да гэтых набажэнстваў, запрашаем у кожны аўторак Вялікага посту на вячэрнія святыя Імшы, падчас якіх, у межах казання, мы разважаем над апошнімі словамі Езуса Хрыста, вымаўленымі Ім на крыжы.

Іншыя аб’явы:

  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 24 – 26 сакавіка (ат-чц).
  • Вялікая просьба, каб з сённяшняга дня і да наступнай нядзелі, 15 сакавіка, (уключна) у сакрыстыі запісваць хворых парафіян, якія жадаюць перад святам паспавядацца, прыняць Св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых.  
  • У наступную нядзелю пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца чарговая фармацыйная сустрэча для педагогаў.
  • Таксама ў наступную нядзелю падчас св. Імшы а 11:30 ў Літургічную Службу Алтара нашай парафіі будуць прынятыя шэсць новых міністрантаў.
  • Кожную другую суботу месяца ў нашай парафіі адбываюцца паказы хрысціянскіх фільмаў. Бліжэйшы прагляд запланаваны на суботу, 14 сакавіка, у катэхетычным класе а 19:30.
  • Нагадваем, што сёлета плануецца далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
  • Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
  • На прыканцы касцёла, на століку, знаходзяцца велікодныя паштоўкі. Ёсць таксама новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
  • Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ