Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІ Нядзелю Вялікага посту /А/
1 Сакавіка 2026 г.
- Сёння 2-я Нядзеля Вялікага посту і Першая нядзеля месяца.
Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц сакавік: Будзе малітва за мужоў і жонак, каб іх сем’і ў розных жыццёвых сітуацыях заўсёды шукалі шчырага прымірэння і жылі згодна з сужэнскай любоўю.
- 4 сакавіка (ср) – Свята св. Казімíра,каралевіча, апякуна Гродзенскай дыяцэзіі.
- 5 сакавіка (чц) – Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца вячэрняя св. Імша а 18.30.
- 6 сакавіка (пт) – Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля св. Імшаў.
- 7 сакавіка (сб) – Першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца пасля Святых Імшаў.
- У наступную нядзелю (8 сакавіка) – Міжнародны жаночы дзень. У гэты дзень падчас св. Імшаў асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх дзяўчын і жанчын. Удзел ці арганізацыя ў гэты дзень гучнай забавы г.зн. звязанай са злоўжываннем алкаголю і вечарынамі з гучнай музыкай і танцамі, несумненна, будзе парушэннем 4-га касцёльнага наказу, які гучыць так:“Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах”. Вялікі пост з’яўляецца перыядам пакаяння. Таму, віншуйма дзяўчын і жанчын, але памятайма пра характар Вялікага посту.
- Збор ахвяраванняў падчас св. Імшаў у наступную нядзелю, будзе прызначаны на патрэбы Дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі.
- Заахвочваем да ўдзелу ў Велікапосных набажэнствах у нашым касцёле:
Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa)у кожную пятніцу:
- пасля ранішняй св. Імшы а 9.30.
- а 18.00 (для дзяцей, моладзі і іх бацькоў)
Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 15.30.
За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць поўны адпуст кары за свае грахі або ахвяраваць яго за аднаго памерлага.
- У скарбонку перад алтаром Укрыжаванага Хрыста можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і ўсе алтары ў нашым касцёле на Пасху.
- Вялікая просьба, каб да наступнай нядзелі (уключна) у сакрыстыі запісваць хворых парафіян, якія самыя не могуць прыйсці ў касцёл, але перад святам Пасхі жадаюць прыняць святыя сакрамэнты.
- Парадак адведвання хворых:
10 сакавіка (ат) – з 11.30 – Плянты, Старыя Гернікі і Даўлюдаўшчына.
11 сакавіка (ср) – з 11.30 – Рэзы і Руткевічы.
12 сакавіка (чц) – з 11.30 – Навасёлкі і Янчукі.
13 сакавіка (пт) – з 11.30 – Буйвічы і Тур’я.
14 сакавіка (сб) – 11.30 – Тапілішкі і г. Шчучын вуліцы: Рудога, Паўднёва-Заходняя, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле Цудаў”.
17 сакавіка (ат) – частка горада ад аўтастанцыі да возера.
21 сакавіка (сб) – частка горада ад касцёла да “Масласырзавода”.
Хворых у горадзе будзем адведваць зранку або ўвечары, адпаведна з тым, як каму зручна.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў або ў інтэрнэце на старонцы:www.pijary.info
- Вялікі дзякуй за супольную малітву і ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім плённага перажывання перыяду Вялікага посту.
A + M + P + I
AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM
—————————–
ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ
