07.06.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ІI-ю Нядзелю Вялікага посту /A/

01.03.2026г.

  • Сёння першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц сакавік: малітва за сужэнцаў нашай парафіі, якія перажываюць унутраныя канфлікты, каб час Вялікага посту стаў для іх часам прымірэння і аднаўлення сакрамэнтальнай ласкі шлюбу.

На гэтым тыдні:

  • 4 сакавіка (ср)свята св. Казіміра, апякуна Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта таксама першая серада месяца. Складковая св. Імша аб здароўі і патрэбных ласках праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18:30.
  • 5 сакавіка (чц) першы чацвер месяца. Падчас св. Імшы а 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 6 сакавіка (пт) першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • 7 сакавіка (сб) першая субота месяца. Складковая св. Імша за памерлых адбудзецца а 9:00, набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • 8 сакавіка (нд)Міжнародны жаночы дзень. У гэты дзень падчас св. Імшаў асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх дзяўчын і жанчын. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі.

Іншыя аб’явы:

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:

Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9:30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17:00 для школьнікаў

і ў 19:00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17:30.

  • У дадатак да гэтых набажэнстваў, запрашаем у кожны аўторак Вялікага посту на вячэрнія святыя Імшы, падчас якіх, у межах казання, мы разважаем над апошнімі словамі Езуса Хрыста, вымаўленымі Ім на крыжы.
  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 24 – 26 сакавіка (ат-чц).
  • Нагадваем, што сёлета плануецца далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
  • Каля алтара знаходзіцца фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. Хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры, можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
  • Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці: Коўза Леанардзія. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…

Пакінуць адказ