Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
І Нядзелю Вялікага посту /А/
22.02.2026 г.
- Сёння 22 лютага – І Нядзеля Вялікага посту.
- Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa)у кожную пятніцу:
пасля св. Імшы а 9.30
а 18.00 (для дзяцей, моладзі і іх бацькоў)
Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 15.30.
- У скарбонку перад алтаром Укрыжаванага Хрыста заахвочваем складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтары ў нашым касцёле на Вялікдзень.
- Нагадваем, што кожную сераду ў 18.30 цэлебруецца складковая св. Імша ў інтэнцыях аб вяртанні да здароўя, патрэбных Божых ласках і апецы Божай Маці ў вырашэнні розных жыццёвых спраў. А ў кожную суботу а 9.00 цэлебруецца складковая св. Імша за памерлых.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яў ці на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй за супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем усім добрага і плённага перажывання перыяду Вялікага посту.
