ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на І-ю Нядзелю Вялікага посту /A/
22.02.2026г.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу будуць прызнáчаны на патрэбы гродзенскай дыяцэзіі.
На гэтым тыдні:
- 25 лютага (ср) – Каласансаўскі дзень. У гэты дзень праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.
- 26 лютага (чц) – успамін св. Паўлы Монталь, заснавальніцы супольнасці сясцёр піярак.
- 1 сакавіка – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц сакавік: малітва за сужэнцаў нашай парафіі, якія перажываюць унутраныя канфлікты, каб час Вялікага посту стаў для іх часам прымірэння і аднаўлення сакрамэнтальнай ласкі шлюбу.
Іншыя аб’явы:
- Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:
у 9:30 (пасля ранішняй св. Імшы)
а 17:00 для школьнікаў
і ў 19:00 (пасля вячэрняй св. Імшы)
Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17:30.
- У дадатак да гэтых набажэнстваў, у гэтым годзе, мы хацелі б прапанаваць паразважаць над апошнімі словамі Езуса Хрыста, вымаўленымі Ім на крыжы. У сувязі з гэтым запрашаем у кожны аўторак Вялікага посту на вячэрнія святыя Імшы з пасыйным казаннем на гэтую тэму.
- Ад Папяльцовай серады ў нашай парафіі распачаўся апошні этап збору фінансавых сродкаў на рамонт цаглянай часткі муру. Ахвяраванні можна складаць у сакрыстыі на працягу трох месяцаў: лютага, сакавіка і красавіка. Арыентыроўка на ахвяраванні, як у мінулым годзе. Вялікі дзякуй за Вашае разуменне і ахвярнасць!
- Нагадваем, што каля алтара знаходзіцца фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. Хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры, можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
- Ёсць новы нумар часопіса “Ave Maria” і дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.
- Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці: Маляўка Алена. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…
