07.06.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на VI-ю Звычайную Нядзелю /A/

15.02.2026г.

  • Сёння пасля св. Імшы а 18:00 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія ў месяцы маі прыступяць да Першай Св. Камуніі.

На гэтым тыдні:

  • 18 лютага (ср)Папяльцовая серада і распачацце Вялікага посту. Св. Імшы з абрадам пасыпання галоваў попелам адбудуцца а 9:00 і ў 18:30.

Вялікі пост з’яўляецца перыядам пакаяння, а таксама часам для асабістых пастановаў і духоўнай падрыхтоўкі да Пасхі. Згодна з адным з касцёльных наказаў, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах.

Нагадваем, што ўстрыманне ад мясных страваў абавязковае ва ўсе пятніцы Вялікага посту і ва ўсе пятніцы на працягу ўсяго каляндарнага года, калі на іх не прыпадае літургічная ўрачыстасць ці актава. Абавязак устрымання ад мясных страў не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў з жывёльнага тлушчу да страў.

У Папяльцовую сераду для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мясных страваў, але і сціслы пост, які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы. Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз з’есці дасыта і спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары. Колькасны пост абавязковы для вернікаў з 18-ці да 60-ці гадоў.

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:

Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9:30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17:00 для школьнікаў

і ў 19:00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17:30.

  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі плануюцца 23 – 25 сакавіка.

Іншыя аб’явы:

  • Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю будуць прызнáчаныя на патрэбы гродзенскай дыяцэзіі.
  • На пачатку Вялікага посту ў нашай парафіі распачнецца ІV-ы (апошні) этап збору фінансавых сродкаў на рамонт цаглянай часткі муру. Ахвяраванні, пачынаючы ад Папяльцовай серады, можна будзе складаць у сакрыстыі на працягу лютага, сакавіка і красавіка. Вялікі дзякуй за Вашае разуменне і ахвярнасць!
  • Нагадваем, што каля алтара знаходзіцца фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. Хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры, можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
  • Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ