07.06.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

V Звычайную Нядзелю /А/

08.02.2026 г.

  • 10 лютага (ат)Успамін св. Схалястыкі, панны.
  • 11 лютага (ср)Успамін НПМ з Лурда і Сусветны дзень хворых. Асаблівым чынам у гэты дзень будзем маліцца за ўсіх хворых і церпячых. Падчас св. Імшаў а 9.30 і 18.30 будзе ўдзяляцца сакрамэнт намашчэння хворых.

У сувязі з гэтым, варта нагадаць усім нам пра сакрамэнт намашчэння хворых.

  • Сакрамэнт намашчэння хворых да гэтага часу блытаюць з віятыкам, са св. Камуніяй, якая ўдзяляецца “на шлях у вечнасць” тым, хто памірае або знаходзіцца ў небяспецы смерці. Таму, некарэктна называць яго“апошнім намашчэннем”. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла вучыць нас: «Першая ласка сакрамэнту намашчэння хворых — гэта ласка ўмацавання, супакою і адвагі, каб пераадольваць цяжкасці, звязаныя з цяжкай хваробай або саслабленасцю сталага ўзросту». Касцёл, аказваючы асаблівую дапамогу хвораму, веруючаму чалавеку ў сакрамэнце намашчэння хворых, не дае аздараўляльных лекаў, але ўмацоўвае яго асаблівымі ласкамі, каб ён мог па-хрысціянску перажываць свой стан. Намашчэнне хворых з’яўляецца “сакрамэнтам стану хваробы”. Памятаем, што збаўляе не хвароба, а Хрыстус, з якім чалавек сустракаецца ў духу веры праз сакрамэнтальнае намашчэнне. Такім чынам, гэты сакрамэнт мае заданне падтрымаць духоўна і цялесна чалавека. Таму, гэты сакрамэнт могуць прыняць людзі перад аперацыяй, у сталым узросце, хворыя, чыя слабасць абвастраецца. Гэта таксама тычыцца людзей, якія, як чытаем у Кодэксе кананічнага права, «пасля выздараўлення зноў цяжка захварэлі або калі падчас той жа хваробы небяспека становіцца больш сур’ёзнай». Для прыняцця гэтага сакрамэнту няма ўзрóставых крытэрыяў, але ўсе, хто мае патрэбу яго прыняць, павінны быць у стане асвячальнай ласкі г.зн. без цяжкага граху.
  • 12 лютагаТлусты чацвер. У традыцыі Касцёла – гэта апошні чацвер перад Вялікім постам, які называюць «тлустым». Тлусты чацвер быў першым днём апошняга «сытнага» тыдня перад Вялікім постам. Праз шэсць дзён — Папяльцовая серада, якая распачынае 40-дзённы Вялікі пост з ўстрыманнем ад шэрагу страваў і пастанóвамі. У народна-рэлігійным календары католікаў на нашай Гродзеншчыне гэтыя дні называюць Запýстамі, а ў праваслаўнай традыцыі — Мáсленіцай. У Беларусі традыцыі каталіцкіх запýстаў і праваслаўнай масленіцы ўзаемна ўплывалі адна на адну, асабліва ў сялянскім асяроддзі. Акрамя шматлікіх мясных страў, адным з сімвалаў у тлусты чацвер былі пóнчыкі — да XVIII ст. іх называлі «пампýхамі», а таксама «хруст» або інакш фавóркі. У апошні дзень «сытнага» тыдня — у аўторак перад Папяльцом — смажылі бліны. Гэты дзень называлі «блінным днём» — на нашых землях – гэта тлусты аўторак. Традыцыйна ў «сытны тыдзень» ладзіліся танцы, а таксама вясёлыя забавы. Менавіта гэты тыдзень называлі карнавáлам (ад лацінскіх слоў: caro, carnis – «мяса» і vale – «бывай»). Моладзь каталася на санках, гýшкалася на арэлях, гуляла ў снéжкі. Таксама ставіліся рэлігійныя сцэнкі, гучалі дýды і карбóвыя ліры і г.д. У сем’ях лічылася абавязковым наведаць у запусты сваякоў і хросных бацькоў. Як жа шмат добрых і прыгожых звычаяў, па-сапраўднаму годных, забыта намі ў пагоні за сучаснай модай. Канешне ж, пажадана, каб мы хрысціяне-католікі трымаліся сваіх сямейных, традыцыйных, святочных звычаяў з дзеда-прадзеда, прынамсі ў сямейным коле, бо гэта спрыяе яднанню і памяці нашых традыцый. Вось такі кароткі экскурс у гісторыю нашых народных традыцый і ўспамін для ўсіх нас перад Вялікім постам.
  • 13 лютага (пт)Фáцімскі дзень у нашай прафіі. Пасля св. Імшы а 9.30 распачнецца адарацыя. А 18.00супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай і а 18.30 св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца Фáцімскае набажэнства.
  • 14 лютага (сб) Свята святых Кірыла, манаха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
  • Ёсць яшчэ магчымасць у Год св. Францішка скласці свае ахвяраванні на рэстаўрацыю фігуры св. Францішка з Будслаўскага касцёла. Скарбонка знаходіцца пад фігурай ля алтара Божай Міласэрнасці. Вялікі дзякуй усім, хто змог падтрымаць гэту важную справу.
  • Чарговая сустрэча для каталіцкіх педагогаў адбудзецца ў наступную нядзелю 15 лютага а 17.00 у класе.
  • Наступная катэхеза для дарослых адбудзецца 16 лютага (пн) а 19.10 у класе.
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яваў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Жадаем усім Вам плённага новага тыдня!

A + M + P + I

AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM

—————————–

ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ

Пакінуць адказ