ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V-ю Звычайную Нядзелю /A/
08.02.2026г.
- Сёння, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца чарговая сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў.
На гэтым тыдні:
- 10 лютага (ат) – успамін св. Схалястыкі, панны.
- 11 лютага (ср) – успамін НПМ з Люрда і Сусветны дзень хворых. Будзем маліцца за ўсіх хворых і церпячых. Падчас святых Імшаў адбудзецца ўдзяленне сакрамэнту намашчэння хворых. Заахвочваем да ўдзелу людзей хворых і ў старэйшым узросце.
- 14 лютага (сб) – свята святых Кірыла, манаха і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
Іншыя аб’явы:
- Заўтра, пасля каляднага перапынку, узновіцца Катэхеза для дарослых.
- У наступную нядзелю, 15 лютага, пасля св. Імшы а 18:00 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія ў месяцы маі прыступяць да Першай Св. Камуніі ў нашай парафіі. Прысутнасць прынамсі аднаго з бацькоў – абавязковая!
- У нашай парафіі кожную другую суботу месяца адбываюцца паказы хрысціянскіх фільмаў. Бліжэйшы прагляд запланаваны на гэтую суботу, 14 лютага, у 19:30, у катэхетычным класе.
- Нагадваем, што каля алтара знаходзіцца фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. Хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры, можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”.
- Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
