Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
IV Звычайную Нядзелю /C/
01.02.2026 г.
- Сёння 1 лютага – Першая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. будзе змена ружанцóвых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц люты: Будзе малітва ў інтэнцыі аб дары жывой веры для мужчын і татаў, каб яны адказна прымалі ўсе абавязкі звязаныя з пакліканнем добрага мужчыны і бацькі.
- 2 лютага (пн) – Свята Ахвяравання Пана (МБ Грамнічнай) і Сусветны дзень малітвы за кансэкраваныя асобы. Падчас св. Імшаў а 9.30 і 18.30 будуць благаслаўляцца грамнічныя свечкі. Па-за св. Імшой грамнічныя свечкі не благаслаўляюцца. Будзем маліцца за ўсе манаскія асобы, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў Паўсюдным Касцёле. Ахвяраванні складзеныя на тацу 2 лютага, будуць прызначаныя на ўтрыманне бедных і кляўзуровых кляштараў.
2 лютага ўжо развітаемся з батлейкай.
- 3 лютага (ат) – Успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Напрыканцы св. Імшаўадбудзецца благаслаўленне свечак святога Блажэя. Штогод, у гэты дзень у касцёлах благаслаўляюцца свечкі, якія называюцца «блажэйкамі». Святар выкарыстоўвае гэтыя свечкі падчас благаслаўлення, якое дзякуючы нашай веры ў Бога і заступніцтву святога Блажэя, ахоўвае вернікаў ад хваробаў горла і ад усялякага зла.
- 5 лютага (чц) – Успамін св. Агаты, панны і мучаніцы.
Напрыканцы св. Імшаўадбудзецца благаслаўленне хлеба і вады св. Агаты. Хлеб і ваду для благаслаўлення трэба прынесці ў касцёл. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца вячэрняя св. Імша ў 18.30.
- 6 лютага (пт) – Успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў – Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля св. Імшаў.
- 7 лютага (пт) – Першая субота месяца. Набажэнства да Беззаганнай пасля св. Імшы.
- У сакрыстыі можна набываць свечкі на свята МБ Грамнічнай і на ўспамін св. Блажэя, а таксама прыгожыя абразікі з выявай св. Агаты і малітвай праз яе заступніцтва. Таксама ёсць яшчэ календары на бягучы год і іншыя дэвацыяналіі.
- 29 студзеня мы завершылі сёлетняе наведванне сем’яў (каляду). 428 сем’яў нашай парафіі ў гэтым годзе прыняло святара. Вялікі дзякуй усім, хто прымаў. Дзякуем за супольную малітву, за Вашы ахвяраванні і пачастункі.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яваў або на нашай інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
- Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай Пан Бог Вам аддзячыць. Жадаем усім благаслаўлёнага новага тыдня!
