ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІV-ю Звычайную Нядзелю /A/
01.02.2026г.
- Сёння – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц люты: аб дары жывой веры і сведчанні бацькоўскай адказнасці за выхаванне сваіх дзяцей для мужчын і татаў, каб адказна прымалі на сябе ўсе абавязкі, якія звязаны з пакліканнем добрага мужчыны і бацькі.
На гэтым тыдні:
- 2 лютага (пн) – Свята Ахвяравання Пана (МБ Грамнічнай). Падчас св. Імшаў а 9:00 і 18:30 адбудзецца благаслаўленне грамнічных свечак. Нагадваем, што свечкі благаслаўляюцца толькі напачатку святой Імшы! Таму, не варта спазняцца! Па-за св. Імшой грамнічныя свечкі не благаслаўляюцца. Гэта таксама Дзень кансэкраванага жыцця, будзем маліцца за тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню Пану Богу і Касцёлу. Ахвяраванні складзеныя на тацу (заўтра) будуць прызнáчаныя на ўтрыманне ўбогіх і кляўзуровых кляштараў.
- 3 лютага (ат) – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Напрыканцы св. Імшаў адбудзецца благаслаўленне свечак святога Блажэя. Штогод, у гэты дзень у касцёлах благаслаўляюцца свечкі, якія называюцца «блажэйкамі». Святар выкарыстоўвае гэтыя свечкі падчас благаслаўлення, якое дзякуючы нашай веры ў Бога і заступніцтву святога Блажэя, ахоўвае вернікаў ад хваробаў горла і ад усялякага зла.
- 4 лютага (ср) – у 18:30 адбудзецца складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва Маці Божай Нястомнай дапамогі.
- 5 лютага (чц) – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. На прыканцы св. Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады. Таксама гэта першы чацвер месяца. Падчас св. Імшы а 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
- 6 лютага (пт) – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў. Гэта таксама першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
- 7 лютага (сб) – першая субота месяца. Складковая св. Імша за памерлых адбудзецца а 9:00, набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
Іншыя аб’явы:
- Учора закончылася душпастырскае наведванне сем’яў нашай парафіі. 460 сем’яў прынялі ў гэтым годзе нас па калядзе. Гэта на 12 сямей больш чым у мінулым, 2025 годзе. Дзякуем за разуменне сэнсу душпастырскага наведвання сем’яў, за размовы, за розныя пытанні і прапановы, за ахвяраванні і пачастункі.
- У наступную нядзелю, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца чарговая сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў.
- Катэхеза для дарослых, пасля каляднага перапынку, узновіцца 9 лютага.
- Нагадваем, што каля алтара знаходзіцца фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. Хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры, можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
- Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
