Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІІ-ю Звычайную Нядзелю /А/
25.01.2026 г.
- Сёння ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Нядзеля Божага Cлова, каб Божы народ узрастаў «у пабожным i старанным пазнанні Святога Пісання».
У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з праказай.Памятайма таксама ў сваіх малітвах пратых, хто хварэе рознымі скуранымі хваробамі.
- 26 студзеня (пн) – Успамін святых Цімафея і Цíта, біскупаў.
- 27 студзеня (ат) – Успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.
- 28 студзеня (ср) – Успамін св. Тамаша Аквінскага, святара, доктара Касцёла.
- 29 студзеня (чц) – Успамін бл. Баляславы Марыі Лямэнт, панны.
- 31 студзеня (сб) – Успамін св. Яна Боско, святара.
- 1 лютага (нд) – 12-я гадавіна біскупскага пасвячэнняарцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Памятайма пра мітрапаліта ў сваіх малітвах. Таксама, гэта першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц люты: Малітва ў інтэнцыі аб дары жывой веры для мужчын і татаў, каб яны адказна прымалі ўсе абавязкі звязаныя з пакліканнем добрага мужчыны і бацькі.
- Заахвочваем складаць дабраахвотныя ахвяраванні на рэстаўрацыю фігуры св. Францішка з Будслаўскага касцёла. Разам падтрымаем гэтую важную справу.
- У сакрыстыі можна набываць свечкі на свята Маці Божай Грамнічнай і на ўспамін св. Блажэя, а таксама іншыя дэвацыяналіі. Ёсць яшчэ календары на бягучы год.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на нашай інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй за супольную, нядзельную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай добры Бог Вам аддзячыць. Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!
ДУШПАСТЫРСКАЕ НАВЕДВАННЕ СЕМ’ЯЎ
Расклад на тыдзень:
- 26 студзеня (панядзелак):
з 17.00: вул. Фрунзэ, вул. Камуністычная.
- 27 студзеня (аўторак):
з 16.00: вул. Гастэлы.
З 17.00: вул. Папярэчная, вул. Кароткая, вул. Карла Маркса, вул. Паўднёвая, вул. Міра, вул. Ціміразева.
- 28 студзеня (серада):
з 15.00: вул. Суворава.
з 16.00: вул. Лясная, вул. Акадэмічная.
- 29 студзеня (чацвер):
з 15.00: вул. Чапаева, вул. Чырвонаармейская, завулак Наберажны, вул. Наберажная, вул. Майская, вул. Азёрная.
з 16.00: вул. Майская, вул. Азёрная.
